Культура44

Шэрагі РТБД працягваюць радзець: сыходзіць чарговы акцёр

Да ліку раней звольненых зорак калектыву Максіма Брагінца, Зміцера Давідовіча, Арцёма Курэня і Ганны Семяняка далучыўся Дзяніс Аўхарэнка: 14 лістапада ён адыграў свой апошні спектакль у РТБД.

Дзяніс нарадзіўся ў 1988 годзе ў Віцебску. Як і частка раней звольненых калег, скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр тэатра і кіно» на курсе ў Мікалая Кірычэнкі. Праўда, у РТБД Дзяніс прыйшоў толькі ў 2022 годзе. Да гэтага ён працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа (Віцебск), у Беларускім дзяржаўным моладзевым тэатры (Мінск) і ў Камерным драматычным тэатры «Левендаль» (Санкт-Пецярбург).

Дзяніс Аўхарэнка. Фота: rtbd.by

Па нашай інфармацыі, у РТБД Дзяніс прыйшоў па запрашэнні сяброў, і цяпер, калі іх звольнілі, вырашыў сысці з тэатра.

Дзяніс таксама быў часткай самых касавых спектакляў — «Шлюб з ветрам», «Забалоцце», «Пачупкі», а таксама выконваў ролю ў папулярнай пастаноўцы па матывах твораў Уладзіміра Караткевіча «Карней».

Як нам паведаміла блізкая да сітуацыі крыніца, усе гэтыя спектаклі аднаўляць не плануюць.

Пры тым што папулярнасць тых жа «Пачупак» і «Шлюбу з ветрам» была каласальная: ахвотныя пабачыць іх не ўлазілі ў сцены РТБД, таму гэтыя спектаклі часам паказвалі ў прасторнейшым Доме афіцэраў.

Сцэна са спектакля «Пачупкі», якога цяпер няма ў рэпертуары. Фота: rtbd.by

Вядома, што ў тэатры праводзіў размовы замацаваны за ім ідэолаг. З большай часткай акцёраў яшчэ раней «у мэтах выхавання» былі запісаныя прымусовыя відэа.

«Абстаноўка ў тэатры напружаная, многія баяцца нават паміж сабой стэлефаноўвацца. Тым больш мелі месца даносы. А калі акцёраў затрымалі, увогуле была такая атмасфера, нібыта нехта памёр», — расказала нам абазнаная крыніца. Многія лічаць, што ўсё гэта — дадатковыя запужванні напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

Рэпрэсіі закранулі тэатр яшчэ ў красавіку 2024 года: тады акцёра Уладзіслава Ноздрына разам з жонкай, таксама актрысай тэатра, асудзілі да 2 гадоў і 6 месяцаў хатняй хіміі за «ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК). У выніку партфоліа Уладзіслава прыбралі з сайта тэатра.

Але шэрагі тэатра пачалі радзець яшчэ раней — адразу пасля выбараў 2020 года ў знак пратэсту з РТБД звольніліся Андрэй Новік і Мікалай Стонька. Ілля Ясінскі быў вымушаны з'ехаць з краіны пасля таго, як яго затрымалі на адным з маршаў і зламалі пазванкі. У канцы 2021 года з тэатра быў звольнены мастацкі кіраўнік Аляксандр Гарцуеў, які ўзначальваў РТБД з 2012 года. Акрамя таго, РТБД пакінулі Алена Баярова, Марыя Пятровіч, Марына Здаранкова і Максім Шышко.

Пры гэтым новая дырэктарка Святлана Навуменка (яна прыйшла на змену Святлане Карукінай летам 2024 года) падрыхтавала ўласную прэм'еру — у снежні ў тэатры прэзентуюць пастаўленыя ёй «Заручыны» — вечар камедый паводле п’ес «Як яны жаніліся» Аляксандра Валодзьскага і «Пярэстая красуля» Аляксандра Чужыніна.

Галоўныя ролі ў спектаклі дасталіся праверанаму часам складу (напрыклад, заслужанаму артысту Валянціну Салаўёву, які працуе ў тэатры з 2013 года, ці Максіму Паніматчанку, які грае там з 2001-га) і маладняку — тым, хто прыйшоў ужо ў 2022-2023 гадах.

Каментары4

  • Застабіл
    16.11.2024
    І нічога. Караван ідзе...
  • Васіль
    17.11.2024
    Галоўнае не напісалі , Мікола Бугай сваіх не здае.
  • Гали
    18.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Усе навіны →
Усе навіны

«Петэн Нацыянальнага Адраджэння». Баркоўскі адказаў Пазняку ад імя «псеўдаапазіцыі»102

Былога міліцыянера, які вярнуўся з Кеніі і вёў блог пра Афрыку, асудзілі за «распальванне варожасці»1

Выпускніца, якая набрала 400 балаў па ЦТ у 2021-м, пераехала ў Расію і нахвальвае Маскву22

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара11

На абедзе Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна прысутнічала і адзіная дачка кітайскага лідара

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць