Культура44

Даскакаўся!

Рокер Ян Маўзер зламаў нагу, а таму дасць у Мінску unplugged.

Ян Маўзер, адзін з лідэраў магілёўскай рок-сцэны, будзе прэзентаваць свой новы альбом не як зазвычай: мінская публіка не пабачыць абяцаных імпэтных электрычных запілаў упоравень з палкімі скокамі фронтмэна і гітарыстаў. Усё будзе амаль па-бардаўску: 2 гітары, вакал ды акустычная версія новага альбома «Порна» і старых хітоў («Калыханкі», «Усміхайся»), а таксама дэкламаванне ўласных вершаў.

«Наша Ніва»: Ян, дык што здарылася?

Ян Маўзер: Звычайна мы рэпетуем не толькі песні, але і адпрацоўваем сцэнічнае шоў — вось я і скочыў ды гэтак няўдала прызямліўся. Таму цяпер вымушаныя даваць акустыку.

«НН»: А чаму назва альбома такая, «Порна»?

ЯМ: Былі мы маленькія і чыстыя, зрабіліся вялікія і брудныя. Новы альбом пра духоўнае порна, якое нас атачае. А супраць аголенай натуры як такой я нічога не маю.

«НН»: Як там Магілёў маецца?

ЯМ: Магілёў — цяжкі для выступаў і культурных імпрэзаў горад, а ў Мінску атмасфера лепшая і публіка трымае ад выканаўцы належную дыстанцыю. Не для флірту з публікай кажу, Мінск — клёвы горад.

«НН»: Каб заняцца творчасцю, вы сышлі з банкаўскай працы: цяпер, падчас стагнацыі, назад не цягне?

ЯМ: Ой, не. Праца ў банку — чорны перыяд. У мяне цяпер нягледзячы ні на што — творчы ўздым.

Такім парадкам, клуб «Рэактар». Рок-гурт MAUZER з прэзентацыяй новага альбома «Порна». Пачатак а 18. Квіткі: 18—25 тыс.

П.С. Хлопцам вельмі няёмка, што гэты разам іх скокі на сцэне мінская публіка пабачыць не здолее, і таму прапануюць для наведнікаў канцэрт істотную зніжку на наступны мінскі выступ.

Каментары4

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць