Грамадства1212

Лукашэнка: Хто там у Расіі вякае на шматвектарнасць Беларусі і вызваленне палітвязняў?

Аляксандр Лукашэнка адказаў на крытыку тых, хто нібыта папракае Мінск у шматвектарнасці і звязвае нядаўняе памілаванне некалькіх дзясяткаў палітвязняў са спробай павярнуць на Захад. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з губернатарам Смаленскай вобласці Васілём Анохіным, піша БелТА.

Фота: Kristina Kormilitsyna, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

«Хто б там у Расіі, я ўжо таксама кажу, не вякаў: «Вось, Лукашэнка, шматвектарнасць… Зноў ён адпусціў гэтых палітзняволеных некалькі дзясяткаў. Гэта значыць, ён ужо на Захад…» Слухайце, ну такое прымітыўнае мысленне, што далей няма куды. І мы гэта бачым і чуем», — адзначыў Лукашэнка. —

Так, у нас ёсць краіна. Наш галоўны замежнапалітычны пасыл і наша імкненне — з суседзямі трэба жыць у міры, яны ад бога. Ну і што зрабіць, калі палякі стагоддзямі жылі з намі, а тое, што кіраўніцтва Польшчы сёння займае такую падвальную пазіцыю адносна Беларусі. Хіба палякі ў гэтым вінаватыя? Ну, у нейкай ступені — так, яны ж іх выбіраюць. Але ў большасці сваёй палякі хочуць жыць міралюбна з намі».

«Тое ж самае літоўцы, латышы, украінцы. Ну калі такую палітыку праводзіць кіраўніцтва (гэтых краін)… Таму мы спакойна, мэтанакіравана спрабуем будаваць з імі адносіны. Але нашы інтарэсы — яны ёсць нашы інтарэсы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Па яго словах, у тым жа ключы Беларусь будуе адносіны і з Расіяй: «Расія коса на нас не глядзіць. Ніякіх подласцей нам не робіць. Наадварот, падтрымлівае ў самыя цяжкія і складаныя часы. І мы адпаведна да гэтага падыходзім і ставімся».

Каментары12

  • Беня
    18.11.2024
    Инвесторы, понятно свои - ацечэсцьвенныя.
  • Аххаха
    18.11.2024
    ЗА шматвектарную расейшчыну! ЗА непарушны блок Лукашэнка/Бабаріко!
  • Фейк
    18.11.2024
    Без плутонiя не абыйдзецца

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць