Усяго патроху22

Дзе знаходзіцца самая дарагая гандлёвая вуліца ў свеце

Міжнародная кансалтынгавая кампанія Cushman & Wakefield апублікавала свой спіс гандлёвых вуліц планеты з найбольш высокай арэнднай платай. Усяго ў спісе вуліц з элітным гандлем 138 гарадоў, пішуць «Моцныя навіны».

Віа Монтэнапалеонэ ў Мілане. Фота: divinamilano.it

Сёлета пераможцай стала вуліца Віа Мантэнапалеонэ ў Мілане. Гэта першы выпадак за 34 гады, калі еўрапейскі горад узначаліў спіс. Ёй саступіла месца Пятая авеню ў Нью-Ёрку. 

Паводле даных Financial Times, за апошні год на Віа Монтэнаполеонэ адкрыліся новыя крамы Chanel і Gucci, а кампанія Kering, якая валодае брэндамі Gucci і Saint Laurent, выдаткавала 1,4 мільярда долараў на набыццё аднаго з найбуйнейшых будынкаў на вуліцы.

У топ-10 самых дарагіх гандлёвых вуліц свету па версіі Cushman & Wakefield увайшлі:

Віа Мантэнапалеонэ (Мілан, Італія) — 20 тысяч еўра за квадратны метр у год;

  • Пятая авеню (Нью-Ёрк, ЗША) — 19,5 тысячы еўра;
  • Нью-Бонд-стрыт (Лондан, Вялікабрытанія) — 17,2 тысячы еўра;
  • Чымсачоў (Ганконг, Кітай) — 15,7 тысячы еўра;
  • Елісейскія палі (Парыж, Францыя) — 12,5 тысячы еўра;
  • Гіндза (Токіа, Японія) — 11,6 тысячы еўра;
  • Банхофштрасэ (Цюрых, Швейцарыя) — 9,6 тысячы еўра;
  • Піт-стрыт Мол (Сіднэй, Аўстралія) — 7,8 тысячы еўра;
  • Мендан (Сеул, Паўднёвая Карэя) — 6,7 тысячы еўра;
  • Кольмаркт (Вена, Аўстрыя) — 5,4 тысячы еўра.

Сярод суседзяў Беларусі самая дарагая вуліца месціцца ў Варшаве і займае 47-е месца ў Еўропе — гэта вуліца Новы Свят, дзе гадавая арэнда квадратнага метра гандлёвай плошчы абыдзецца больш чым у тысячу еўра.

Каментары2

  • Julia
    22.11.2024
    Вы ўпэўнены? Можа ... тысяч у месяц, а не ў год. Я здымаю невялічкае памяшканне ў нямецкай вёсцы і плачу 12 тысяч у год. Можа ў Мілане зняць?..
  • Імя
    22.11.2024
    Julia , за квадратны метр?

Цяпер чытаюць

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

У крамы Мінска завезлі пепіна2

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў12

Зямля стала зелянейшай — але баланс расліннасці зрушваецца на поўнач і ўсход2

Эміграцыя з ЗША ўпершыню перавысіла іміграцыю. Выязджаюць найбольш у Еўропу. Чаму і куды?11

«Не прапусціла служба бяспекі». Польскі банк адмовіў беларусу з ДНЖ, але пратэрмінаваным пашпартам у адкрыцці рахунку для ІП4

Зяленскі мяркуе, што можна дасягнуць міру ва Украіне да лістапада1

Заснавальніка расійскага прапагандысцкага тэлеграм-канала на 2 мільёны падпісчыкаў затрымалі за махлярства

Трэнд сярод беларускіх зумераў і міленіялаў: усё больш моладзі вяртаецца жыць да бацькоў28

Міністра Рыжанкова здымаюць з кіраўніцтва Федэрацыі баскетбола5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране34

Светабнаўляецца34

Ізраіль пры падтрымцы ЗША нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць