Свет22

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі

Украіна мае права наносіць удары па тэрыторыі Расіі французскімі ракетамі вялікай далёкасці «ў логіцы самаабароны», заявіў кіраўнік МЗС Францыі Жан-Наэль Баро у інтэрв'ю Бі-бі-сі, якое мае выйсці ў нядзелю, 24 лістапада. Ён заклікаў саюзнікаў Украіны не вызначаць «чырвоныя лініі» для яе вайсковай падтрымкі.

Жан-Наэль Баро. Фота: AP Photo/Bilal Hussein

«Мы будзем падтрымліваць Украіну так інтэнсіўна і так доўга, як гэта будзе неабходна. Чаму? Таму што на карту пастаўленая наша бяспека. Кожны раз, калі расійскае войска прасоўваецца на адзін квадратны кіламетр, пагроза становіцца на адзін квадратны кіламетр бліжэйшай да Еўропы», — заявіў кіраўнік французскага МЗС.

У выпадку Францыі гаворка ідзе пра дальнабойныя ракеты SCALP, якія з'яўляюцца аналагам брытанскіх Storm Shadow, бо яны практычна ідэнтычныя. Раней пра дазвол іх выкарыстоўваць пісала выданне Le Figaro, але неўзабаве гэтая інфармацыя была выдаленая з яго сайта.

Таго, што ракеты SCALP Украінай ужо выкарыстоўваліся, Жан-Наэль Баро не пацвердзіў. А на пытанне пра патэнцыйны непасрэдны ўдзел у расійска-ўкраінскай вайне французскіх войскаў міністр адказаў, што Парыж «не выключае ніякіх варыянтаў».

Каментары2

  • Француз
    23.11.2024
    Відаць пуйла з арэшнікам напужаліся.
    Ну і з пераляку палічылі, што можна і скальпам іо-нуць
  • Джига
    23.11.2024
    А што сипатый ядерное елдой махал?

Цяпер чытаюць

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Усе навіны →
Усе навіны

Рэйтынг краін для жыцця на пенсіі2

Вялікі нумар у гатэлі каля акіяна ў элітным раёне Рыа-дэ-Жанэйра. Як жыве Карпушонак, якая не дае пра сябе забыць12

Што вядома пра раман спявачкі Кэці Пэры і былога прэм'ера Канады Джасціна Трудо6

У Адэсе здарыўся скандал з-за рэпераў з Беларусі14

«І зноў кульгавы дыябетык з пастаяннай задышкай выжыльваецца ды пнецца паказаць, што ён не толькі гігант думкі»20

Рыбак, які шукаў чарвякоў, выпадкова знайшоў адзін з найбуйнейшых срэбных скарбаў Сярэднявечча1

«Новая хатка, толькі цесненькая». Чым была труна ва ўяўленні продкаў беларусаў1

Тэгеран паабяцаў аднавіць свае ядзерныя аб'екты з большым размахам1

У Беларусі выпусцілі мікрааўтобус бізнэс-класа ФОТЫ29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі44

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць