Грамадства2424

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі

У новым выпуску ТОКу комік Ідрак Мірзалізадэ выказаў свой погляд на стаўленне беларусаў да не такіх, як яны.

Mirzalizadeh Мірзалізадэ Мирзализаде
Ідрак Мірзалізадэ. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

Сям'я Ідрака Мірзалізадэ пераехала з Азербайджана ў Беларусь, калі яму было 2 гады. Паводле нацыянальнасці ён талыш. У Мінску Ідрак скончыў не толькі сярэднюю школу, але і факультэт журналістыкі БДУ. Зыходзячы з уласнага жыццёвага вопыту, комік расказвае пра спецыфічнае стаўленне беларусаў да людзей, якія ад іх адрозніваюцца.

«Такое ёсць у Беларусі. Сто адсоткаў ёсць», —

сцвярджае Ідрак і ў якасці прыкладу прыводзіць выпадак з свайго дзяцінства:

«Мне тата падарыў мяч. Я прыйшоў у школу. Старэйшы за мяне [хлопец] спытаў: «Можна я пагуляю ў мяч?» І я сказаў «Не». Ён сказаў: «Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!»

@tokbelarus Комік Ідрак Мірзалізадэ кажа, што хоча судзіць Расію па сваіх сябрах #Беларусь #идрак #мирзализаде #нашаніва #беларусь #беларускаямова #белорусы #стендап #стендапер ♬ transgender - &lt3

«Гэта смешная сітуацыя, дурацкая. Але такое ёсць. На іншасці заўсёды ва ўсіх краінах глядзяць з жахам, [бо] не ведаюць, што гэта, дзе гэта. Толькі з-за таго, што для кагосьці гэта штосьці новае», — выказвае сваё меркаванне Мірзалізадэ.

Комік таксама згадвае пра існаванне ў Беларусі групоўкі фанатаў мінскага футбольнага клубу «Дынама».

«Дынамікі» былі — фанаты «Дынама» (Мінск), якія «нібы» нацыкі. «Нібы». Нібы такія супраць чагосьці», — з усмешкай расказвае Ідрак, акцэнтуючы ўвагу на слове «нібы», пальцамі беручы яго ў дужкі.

Згадваючы пачатак 2000-х, Ідрак заўважае, што ў той час у Беларусі адносіны да людзей з Каўказу не мелі той вастрыні, як, напрыклад, у Расіі.

«Але гэта ёсць. Таму не трэба лічыць, што беларусы — гэта добрыя-добрыя людзі. Зразумела, што жах да іншасці ёсць і там. Гэта зразумела», —

падкрэслівае Мірзалізадэ і для пацвярджэння свайго погляду звяртае ўвагу на міжнацыянальныя адносіны сярод мігрантаў за мяжою:

«Можаш заўважыць, што мігранты-мусульмане вельмі раздражняюць нашых славянскіх мігрантаў у Еўропе. І ты думаеш: «Блін, ты такі ж самы мігрант, як і гэты мігрант-мусульманін. Давай-ка супакойся». Таму не пытай, калі ласка, ці ёсць у беларусаў вось гэта штосьці там…. Ёсць».

Глядзіце цалкам:

Каментары24

  • Янка
    24.11.2024
    Вядома ёсць і гэта не дзіўна. Нічога не узнікае на пустым месцы. Мае асабістые адносіны да мусульман не вельмі добрыя, а да лаціна амерыканцаў ці індійцаў пазітыўныя. Вядома у Індыі шмат мусульман і яны вельмі адрозніваюцца ад індусаў, будыстаў хоці і адзін народ. Для мяне мусульманства, гэта сярэдневеча у хрысціянстве.
  • кінь
    24.11.2024
    І? Усюды ўсё ёсць. Што далей?
  • Цім
    24.11.2024
    Усё ж такі мігранты-мусульмане не такія ж самыя, як мігранты-беларусы.

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць