Грамадства11

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд

Мінімум адзін збіты, авіяцыя паднімалася чатыры разы.

За апошнія суткі 24—25 лістапада зафіксавана як мінімум 38 заходаў расійскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед» у Беларусь з Украіны, што з'яўляецца абсалютным сутачным рэкордам за ўсю гісторыю маніторынгу, піша Беларускі Гаюн.

Як мінімум адзін шахед дасягнуў Мазыра, былі дзясяткі праходаў праз «Беларускі калідор», а таксама не менш за 3 разы шахеды заляталі ў Гомельскі раён, у раён пагранічнага пераходу Новая Гута.

Першы заход быў у 13:48 24.11 у раён Камарына і далейшы выхад на Прыпяць у 14:11. Далей шахеды заляталі ў Беларусь у: 14:04, 14:30 (2х), 14:34 (2х), 21:56, 22:58, 23:06, 23:08, 23:30, 05:03, 05:11, 05:15, 05:29, 05:30, 05:40, 05:55 (2x), 05:55 (3x), 06:28 (4x), 06:30, 07:10, 07:24, 07:53, 07:55 (2x), 07:55 (2x), 08:08 (2x), 08:39 (2x), 08:49 (2x).

Варта адзначыць, што шахед, які заляцеў з Прыпяці ў Беларусь у 23:08, далей накіраваўся ў Нароўлю і да 00:05 дасягнуў прыгарада Мазыра. Далейшая яго доля — невядомая. Не выключана, што менавіта ён быў збіты сіламі СПА каля 01:00.

За апошнія суткі дзяжурная авіяцыя ВПС РБ паднімалася і лятала на паўднёвы ўсход краіны 4 разы: з 15:20 да 16:30, з 23:40 да 01:30, з 07:00 да 09:00 і з 09:00 да 10:30.

Сярод 38 зафіксаваных заходаў дакладна пацверджана вяртанне ў паветраную прастору Украіны толькі 9. Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што паводле іх даных, лакальна былі страчаны 71 БПЛА, і 1 дакладна паляцеў у Беларусь.

Каментары1

  • Гомель
    25.11.2024
    Очередной подарок Путина и россиян.

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны9

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць