Грамадства1919

Ціханоўская: З мужам ужо больш за 600 дзён няма сувязі, але Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала

У інтэрв’ю TVP World беларуская лідарка падзялілася думкамі наконт цяперашняга стану мужа Сяргея ў турме.

«У самым пачатку мы ўсе верылі, што Сяргей хутка вернецца дадому. Таму я казала дзецям, што іх тата ў камандзіроўцы. Але потым я вырашыла расказаць ім праўду:

Сяргей у турме, але не таму што ён злачынец, а таму што іх тата — сумленны чалавек, які адважыўся кінуць выклік рэжыму. Ён зрабіў гэта дзеля іх будучыні. Яны плакалі некалькі дзён, але прынялі гэта.

І з тых часоў мая задача — зрабіць так, каб тата ўсё роўна прысутнічаў у жыцці маіх дзяцей: мы ўвесь час глядзім відэа з яго блога на YouTube, а наша дачка піша лісты тату на кожнае свята».

Святлана расказала пра цяперашні стан Сяргея:

«Больш за 600 дзён з ім няма сувязі. Мой муж ужо чатыры гады не атрымліваў ніякіх пасылак. Уявіце сабе гэтую турэмную ежу, без вітамінаў. Думаю, ён моцна схуднеў.

Вядома, што ва ўсіх палітвязняў узнікаюць праблемы са здароўем, з зубамі, з вачыма. Іх вельмі часта саджаюць у карцары, у іх няма ні падушак, ні коўдраў, нічога. Але, ведаеце, Сяргей — адзін з самых моцных людзей, якіх я сустракала.

Ён заўсёды быў маім арыенцірам у свеце і жыцці. Ён спраўляўся са шматлікімі цяжкасцямі ў нашым жыцці. Таму я веру, што мы разам пройдзем і праз гэта».

Заўтра, 29 лістапада, будзе роўна чатыры з паловай гады, як затрымалі Сяргея Ціханоўскага.

Каментары19

  • .
    28.11.2024
    Ускрылася кансерва "Ганьба". Ага, менавіта з-за Ціханоўскай ўсе сядзяць, не з-за ўзурпатара і яго карнікаў.

    Тры стандартных пытання да такіх стратэгаў:
    1. Самі што рабілі ў 2020-м?
    2. Які ваш план, які нібыта павінна была выконваць Ц., з якім мы б атрымалі перамогу?
    3. Чаму і як Ц. (а таксама кабеты з кветкамі і г.д. па спісе) вам замінала змагацца самастойна па сваім плане?
  • Acab
    28.11.2024
    Адразу заўважу, што спадар Ціханоўскі пакараны бязьвінна.
    Рыторыка спрадара Сяргея Ціханоўскага да выбараў 2020 была малаадрозная ад рыторыкі спадара Лукашэнкі Бацькі да выбараў 1994.
    Хутчэй за ўсё ўва ўмовах слушнае матэматыкі падліку ( што ня значыць сумленных выбараў, любыя палітычныя выбары, незалежна ад матэматыкі, - злачыннае ашуканства) камуняне бэсэсэры шчасьліва абралі б сабе Лукашэнку 2.0 зь іншым прозьвішчам.
  • Ганьба
    28.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА23

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў5

У Навагрудку падпісалі дамову аб стварэнні Беларускага музея Халакосту4

Застрэлены ў Кіеве палкоўнік СБУ кіраваў групай, якая ліквідавала «Матаролу»1

Канапацкая едзе ў Літву на аўтобусе падаваць заяву ў Дэпартамент дзяржбяспекі ФОТАФАКТ66

Памерла Ірына Яскевіч

«А мяне менш за ўсё турбуе, ці загаворыць Сяргей Ціханоўскі па-беларуску»211

Беларусы дзеляцца відэазапісамі пралётаў расійскіх беспілотнікаў10

У Бабруйскім раёне адшукалі два двухсотгадовыя дубы-волаты1

У небе над Кіевам упершыню з 2022 года з'явіўся цывільны транспартны самалёт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА23

Ігар Тур патраціў мінімум 30 тысяч на прэміяльную кухню ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць