Грамадства1313

У Беларусі зацвердзілі сакрэтныя будаўнічыя нормы

Схавалі не толькі змест дакумента, але нават яго назву.

3 чэрвеня Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прыняла пастанову, якой зацвердзіла ўвядзенне ў дзеянне новых будаўнічых норм СН 3.02.17-2025, якія набылі моц сёння, 12 ліпеня. Замест поўнага тэксту пастановы былі апублікаваны толькі вытрымкі з яе. 

Звычайна пастанова змяшчае цалкам тэкст зацверджанага дакумента — у гэтым можна пераканацца, звярнуўшыся да пастановы, якой былі зацверджаны папярэднія па нумарацыі будаўнічыя нормы СН 3.02.16-2025 «Аб'екты пахавання цвёрдых камунальных адходаў», — але гэтым разам яго няма.

Таксама абзац, у якім звычайна ўказваецца поўная назва дакумента, заменены фармулёўкай «для службовага карыстання». 

Пастанова Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва № 69, якой прыняты сакрэтныя будаўнічыя нормы. Скрыншот дакумента

У абазначэнні будаўнічых нормаў першыя тры лічбы азначаюць тэматычны блок, наступныя дзве парадкавы нумар дакумента ў блоку, а ў канцы пазначаны год зацвярджэння. Блок 3.02 уключае жылыя, грамадскія і вытворчыя будынкі і збудаванні, добраўпарадкаванне тэрыторый — то бок амаль усё, што можна ўявіць, — таму здагадацца па абазначэнні пра прызначэнне будаўнічых нормаў не выпадае. 

Спецыялісты з будаўнічай сферы гавораць, што не могуць прыгадаць, калі б у аглядным мінулым зацвярджаліся будаўнічныя нормы з такой сакрэтнасцю. Неабходнасць у новых нормах магла быць выклікана нейкімі зменамі ў самой краіне. 

Варта падкрэсліць яшчэ раз, што была схаваная нават назва дакумента — нейкія словы, якія нават без зместу дакумента, на думку чыноўнікаў, могуць выклікаць непажаданую рэакцыю ці нашкодзіць дзяржаўным інтарэсам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары13

  • Отец Засандалий
    12.07.2025
    Ждём ГОСТа по массовым захоронениям.
  • даведка
    12.07.2025
    Не засекречивали текст акта даже тогда, когда правительством персонально было поручено председателю постоянной комиссии верхней палаты парламента Леониду Зайцу контролировать строительство двух коровников на малой родине Лукашенко.
  • .
    12.07.2025
    Мабыць, будаўнічыя нормы (СН) па якіх пунктах захоўвання ядзерных адыходаў. Бо гэта актуальна, а таксама паралельна МНС змяняла некаторыя пастановы па ядзернай энергетыцы.
    Калі не, то былі распрацаваныя ў 2024-м і дагэтуль не прынятыя СН па аміячных халадзільных устаноўках і складах.
    І тое, і другое дагэтуль не сакрэцілі. Калі рэжым сакрэтнасці нядаўна змяніўся. А так увогуле дзіўна.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных36

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць