Грамадства

Памёр Алесь Мікалайчанка

У Барысаве памёр ветэран беларускай незалежнай журналістыкі Алесь Мікалайчанка, паведамілі ягоныя колішнія калегі ў сацсетках. Яму было 79 гадоў. 

Алесь Мікалайчанка (трэці злева) з Марысам Чаклайсам з Латвіі, Валянцінам Аскоцкім з Расіі, Васілём Быкавым і Генадзем Бураўкіным падчас правядзення ў Мінску 18-20 траўня 1994 года Міжнароднага кангрэса ў абарону дэмакратыі і культуры «Посттаталітарнае грамадства: асоба і нацыя» 

Да нацыянальнай ідэі Мікалайчанка прыйшоў яшчэ ў студэнцкія гады. Пісьменнік Іван Ласкоў (1941-1994) згадваў у сваёй аўтабіяграфіі пра сваё асабістае ўсведамленне: 

«Паварот да свайго, роднага адбыўся натуральна. У нейкай ступені гэтаму паспрыяла і тое, што ў нашым пакоі на колішняй Паркавай магістралі [цяпер праспект Пераможцаў. — Рэд.] жыў Алесь Мікалайчанка. Вучыўся ён на рускім аддзяленні і пісаў вершы таксама па-руску, але да беларушчыны быў прыхільны. Ягоны бацька працаваў першым сакратаром Бялыніцкага райкама партыі. Алесь, не афішуючы сваіх нацыянальных арыенціраў, спакваля пераходзіў у размовах у пакоі, а потым і ў творчасці на родную яму бацькоўскую мову…»

Іншы вядомы пісьменнік, аўтар гістарычных раманаў Леанід Дайнека (1940-2019) таксама згадваў у сваіх успамінах: 

«Мы заўсёды хадзілі ўтраіх: Ласкоў, Саша (Алесь) Мікалайчанка і я; прычым, Ласкоў ішоў паперадзе, а мы, высакарослыя бамбізы, шпарылі за ім. Нас аб’ядноўвала тое, што мы пачыналі пісаць па-руску, а потым перайшлі на беларускую мову, і было гэта не ў часы так званага Адраджэння, Народнага Фронту і Пазняка, а яшчэ ў 1968 годзе, за 17 гадоў да ліберала Гарбачова».

Гэтыя нацыянальныя арыенціры Мікалайчанка пранёс праз усё жыццё, нездарма ягонае прозвішча ў 1989 годзе прысутнічала сярод сяброў Мінскай гарадской рады новастворанага Таварыства беларускай мовы, у працы якога ён актыўна удзельнічаў і ў наступныя гады.

У 1990-я гады Алесь Мікалайчанка быў сустаршынёй Асацыяцыі свабодных сродкаў масавай інфармацыі. У 1995 годзе стаў адным з 38-мі сузаснавальнікаў Беларускай асацыяцыі журналістаў, сябрам праўлення арганізацыі.

Пасля працаваў карэспандэнтам «Радыё Свабода» па Мінскай вобласці, у незалежных газетах «Салідарнасць» і «Борисовские новости».

«Працавалі разам у «Барысаўскіх навінах». Мікалайчанка такія добрыя адносіны з барысаўскімі мянтамі наладзіў, што ўвесь эксклюзіў злівалі яму, а не ў дзяржаўную раёнку. Рэдактарку «раёнкі» гэта дужа бясіла, штораз патрабавала спыніць даваць Мікалайчанку інфармацыю», — успомніў пра супрацу з ім журналіст Зміцер Панкавец.

Акрамя журналісцкай працы, Алесь Мікалайчанка пісаў вершы, з 2006 года быў сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў. У 2014 годзе выдаў зборнік вершаў «Скрыжалі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць