Грамадства

У Лідзе з’явіцца помнік паэту Валянціну Таўлаю

У Лідзе ў наступным годзе з’явіцца помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Плануецца, што ён будзе адкрыты 7 верасня 2025 года ў Дзень беларускай пісьменнасці, які будзе ў сябе прымаць гэты заходнебеларускі горад, піша радыё «Рацыя».

Валянцін Таўлай

Бронзавы помнік будзе стаяць на ўскраіне горада, на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана. Цяпер на яго аб’яўлены адкрыты конкурс эскізных праектаў.

Валянцін Таўлай нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Пачатковую адукацыю Валянцін атрымаў у польскай школе ў Лідзе, а ў 1927-1929 гадах вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Сімпатызаваў камуністам, праводзіў падпольную дзейнасць, за што неаднаразова знявольваўся. Апошні раз быў асуджаны на 8 гадоў турмы.

У 1939 годзе, пасля выхаду з турмы пасля прыходу ў Заходнюю Беларусь савецкіх войскаў, пасяліўся ў Ліду, дзе жыў у доме Кіры Брант, сваёй першай жонкі, працуючы ў рэдакцыі раённай газеты «Уперад». У гэты перыяд займаўся творчай працай, рыхтаваў да друку вершы для свайго зборніка «Шляхі і краты».

Пасля вайны Валянцін Таўлай перабраўся ў Мінск, дзе ў 1945 — 1947 гадах працаваў навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Памёр 27 красавіка 1947 года ад хваробы сэрца ва ўзросце 33 гадоў.

Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Ягоным імем названыя вуліцы ў Баранавічах, Гродне, Лідзе і Маладзечне, бібліятэкі ў Баранавічах і Лідзе. У 2014 годзе да 100-годдзя паэта «Белпоштай» быў выпушчаны адмысловы канверт, а ў Лідзе адкрытыя дзьве памятныя шыльды на будынку рэдакцыі «Лідскай газеты» («Уперад»), у якой ён працаваў, і на доме, у якім ён жыў у 1939—1941 гадах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць