Старшыня Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк падаў у ЦВК дакументы для рэгістрацыі кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, піша БелТА.

Асоба, вылучаная кандыдатам у прэзідэнты, прадстаўляе ў Цэнтральную камісію наступныя дакументы: пісьмовую заяву аб згодзе балатавацца; біяграфічныя звесткі па форме, устаноўленай ЦВК; даведкі або копіі дакументаў, якія пацвярджаюць звесткі аб адукацыі, аб месцы працы і займанай пасады служачага; дэкларацыі аб сваіх даходах і маёмасці, а таксама аб даходах і маёмасці жонкі (мужа) і паўналетніх блізкіх сваякоў, якія сумесна пражываюць і вядуць агульную гаспадарку.
Дакументы могуць падаць як самі патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты, так і іх прадстаўнікі па даверанасці.
Учора дакументы падаў кіраўнік Кампартыі Сяргей Сыранкоў, які заявіў, што сабраў 170 тысяч подпісаў.
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары