Грамадства2626

Бізнэсу аддалі 10-15% ад дапамогі Еўрасаюза Беларусі — Ягораў адказвае на крытыку з боку Латушкі

Па словах Паўла Латушкі, траціна ад вылучаных Еўрасаюзам грошай на падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі ідуць на падтрымку рэлакаванага бізнэсу. Маўляў, праз гэта бракуе грошай на палітвязняў і культуру. У тым, што так адбываецца, Латушка вінаваціць Андрэя Ягорава. Вось, што на гэтыя абвінавачванні адказаў сам Ягораў у пісьмовым адказе «Нашай Ніве».

Андрэй Ягораў і Павал Латушка. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай/ Наша Ніва. Калаж: Наша Ніва

Еўрасаюз выдзеліў 30 мільёнаў еўра дапамогі дэмакратычным сілам Беларусі.

«Буду шчырым, (…) мы не ведаем — ні Кабінет, ні Офіс Ціханоўскай, (…) ні Каардынацыйная рада, — якім чынам размяркоўваюцца гэтыя грошы, — сказаў сёння Павел Латушка ў інтэрв'ю праграме «Обычное утро».

Ёсць прыярытэтныя кірункі. І раней за гэта адказваў [тагачасны спікер Каардынацыйнай рады] Андрэй Ягораў, яго група. Вось гэты год мы едзем па шаблонах Ягорава. Ён гэту тэму вёў, ён быў лідарам. Так склалася. Калісьці гэта было рашэнне Офіса. Еўрасаюзу гэта падабалася.

Таму Ягораў акрэсліваў галоўныя кірункі разам з арганізацыямі, грамадзянскімі ініцыятывамі Беларусі. Адразу кажу, што не з палітычнымі структурамі. Мы ўвогуле не запрашаліся для выпрацоўкі рашэння. (…)

Зараз мы хочам змяніць гэты падыход, прымаць удзел у прыняцці гэтых рашэнняў. Бо, напрыклад, 33% ішло, наколькі я ведаю, на падтрымку бізнэсу, які рэлакаваўся. А бракавала сродкаў на палітвязняў. (…)

Я не супраць бізнэсу, але ў нас ёсць нацыянальная культура. З'ехалі тысячы дзеячаў нацыянальнай культуры, і мы нават не можам прафінансаваць купалаўцам пастаноўку спектакля», — сказаў Латушка.

«Такія заявы паказваюць поўную некампетэнтнасць Паўла Латушкі ў гэтым пытанні, — напісаў у пісьмовым адказе на запыт «Нашай Нівы» Андрэй Ягораў.

Канечне, я не быў і не мог быць адказным за размеркаванне сродкаў Еўрасаюза. Сродкі размяркоўвае сам ЕС, і інакш быць не можа. Дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць Беларусі арганізуюць штогадовыя кансультацыі па ацэнцы патрэбаў, якія ЕС прымае да ўвагі, калі прымае рашэнні пра дапамогу. Гэта, калі хочаце, дарадчы голас. І вельмі важна, што мы яго маем», — адзначыў палітык.

Колькі ж грошай ішло на падтрымку бізнэсу?

Са слоў Ягорава складана дакладна сказаць, колькі менавіта грошай выдаткоўвалася на бізнэс з 2020 года, бо звесткі па сектарах з прычын бяспекі Еўрасаюзам адкрыта не публікуюцца.

Пры гэтым ён адзначае, што гэта дакладна значна менш, чым выдзяляецца на падтрымку палітзняволеных ці на падтрымку адукацыі для беларускіх студэнтаў.

«Па прыблізных ацэнках гэта можа складаць ад 10% да 15%. Дакладней пра гэта мусіць ведаць АВВА як спецыяльная структура, што падтрымлівае бізнэс у рэлакацыі», — кажа былы спікер Каардынацыйнай рады Беларусі.

Латушка нічога не ведаў?

Таксама Ягораў сцвярждае, што гэта няпраўда, што Латушка і ягоныя структуры не былі датычныя да выпрацоўкі рашэнняў.

«Працэс кансультацый каардынаваўся Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаным пераходным кабінетам і Каардынацыйнай радай і падтрымліваўся ўсімі.

Усе сектаральныя дакументы, што выпрацоўваліся групамі, прамежкавыя і канчатковыя выніковыя дакументы былі даступныя ўсім гэтым структурам. Натуральна, што Латушка як намеснік кіраўніка Кабінета меў магчымасць усе бачыць і каментаваць».

Павел Латушка Фота: Наша Ніва

Сёлета, па словах Ягорава, гэты працэс арганізаваны такім самым чынам, як і раней.

«Галоўную ролю граюць групы, што прадстаўляюць арганізацыі і экспертаў з канкрэтных сектараў: медыя, правы чалавека, адукацыя, культура, бізнэс, грамадзянская супольнасць. Яны выпрацоўваюць асноўны змест, ацэньваюць агульны аб'ём патрэбаў. Працэс каардынуюць усё тыя ж структуры — ОСЦ, АПК, КР, ад кожнай з іх есць свой прадстаўнік.

Я таксама далучаны да працы як каардынатар па тэхнічнай і метадычнай частцы кансультацый», — кажа Ягораў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Абурэлы гірын
    13.12.2024
    Дарагі Андрэй Ягораў, я частка грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў. Як мне далучыцца да кансультацыяў з Еўразвязам па пытаннях размеркавання фінансавання? Ці вы з АББАй - грамадзянская супольнасць і дэмакратычныя сілы са знакам якасці, можа?
  • Трохногі спрут
    13.12.2024
    Ягораў: "Працэс каардынуюць усе тыя ж структуры — ОСЦ, АПК, КР".
    Структуры Ціханоўскай каардынуюць усе выдзеленыя грошы.
    Трохногі васьміног, які накрыў сабой усю фінансавую дапамогу, вылучаную Еўрасаюзам на падтрымку дэмакратычным сілам.
  • барадзед
    14.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Усе навіны →
Усе навіны

«Мінсктранс» адмяніў некаторыя аўтобусы Мінск — Вільня19

Не менш за 12 замежных добраахвотнікаў загінулі падчас ліпеньскага ўдару па вучэбным лагеры ва Украіне1

Цапкала просіць брытанскую паліцыю праверыць, ці хацеў Латушка спаліць Ціханоўскую29

«Разабралі будаўнічыя агароджы за ноч»: мінчане 20 гадоў змагаюцца за міні-парк супраць АЗС2

Першае выданне «Хобіта» прадалі за рэкордныя грошы

75-гадовы дзядуля ў Мядзельскім раёне адправіўся на ровары ў 30-кіламетровы паход і прапаў6

Стартап беларусаў, які працуе на Галівуд, трапіў на экраны Таймс-сквер1

Міколу Статкевічу сёння споўнілася 69 гадоў1

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»23

Стала вядома, што за 200 тысяч еўра прапаноўвалі Сяргею Ціханоўскаму «беларускія бізнэсмены»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць