Здарэнні

У Гродне моцны вецер паваліў ужо дзве навагоднія елкі, у 69 населеных пунктах праблемы са святлом

Вецер нарабіў бед як у абласным цэнтры, так і ў дзевяці райцэнтрах.

Фота: БелТА

У Гродзенскай вобласці 16 снежня бушуе моцны вецер.

У МНС паступаюць паведамленні аб падзенні дрэў і пашкоджанні дахаў прыватных жылых дамоў у Гродне, Бераставіцкім, Воранаўскім, Ваўкавыскім, Гродзенскім, Дзятлаўскім, Зэльвенскім, Іўеўскім, Мастоўскім і Слонімскім раёнах. У Гродне вецер паваліў ужо дзве навагоднія ёлкі.

Ёсць інфармацыя і аб абрывах ліній электраперадачы. Электразабеспячэнне парушана ў 69 населеных пунктах Гродзенскай вобласці. 

16 снежня ў першай палове дня найбольш моцным вецер быў у Ашмянах. Там зарэгістраваныя яго парывы да 22 м/с. У Навагрудку яны дасягалі 20 м/с, а ў Гродне — 19 м/с. У астатніх раёнах таксама было ветрана (16-19 м/ч).

У такое надвор'е рэкамендуецца шчыльна зачыніць вокны і дзверы. З двара, адкрытых балконаў і лоджый варта прыбраць гаспадарчыя рэчы, якія могуць нанесці шкоду жылля. 

Машыну варта паставіць у гараж, або прыпаркаваць далей ад дрэў і слаба ўмацаваных канструкцый. Знаходзячыся на вуліцы, варта абыходзіць навясныя збудаванні, надламаныя галінкі дрэў і лініі электраперадач. МНС рэкамендуе ўстрымацца ад паездак на асабістых аўтамабілях і працяглага знаходжання на вуліцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Скандынавія прыцягвае беларуса: дальнабойшчык расказаў аб працы ў краі вікінгаў2

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу3

Вядучая «Марафону адзінства» ў падтрымку Лукашэнкі адпачывала ў Латвіі27

На поўначы Брэста працягвае смярдзець, улады заклікаюць «не панікаваць»2

Са Швецыі дэпартуюць яшчэ адну беларускую сям'ю11

Пад Быхавам адкрылі помнік археалагічнай знаходцы 1960 года. Ён падобны да надмагілля

Ва Украіне пад уплывам пратэстаў вяртаюць незалежнасць антыкарупцыйным органам8

У Мёрах падлетак прадаваў парнаграфію, выкарыстаўшы нумар суседа

Берасцеец ператварыў сямітонны валун у каменную ванну5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў6

Даведаліся, як жыве Сяргей «Хлопатнае дзельца» Міронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць