Эканоміка

Замежныя кампаніі ўсё менш інвестуюць у Беларусі ў асноўны капітал

За 11 месяцаў гэтага года аб'ём інвестыцый у асноўны капітал у Беларусі склаў 38,1 мільярда рублёў — плюс 4 мільярды за месяц. За такі ж перыяд мінулага года гэты паказчык дасягаў 30,8 мільярда рублёў, паведамляе Белстат.

Пры гэтым працягвае скарачацца доля замежных інвестыцый у асноўны капітал.

Калі ў кастрычніку яна паменшылася на 0,3% — да 4,7%, то ў лістападзе страціла яшчэ 0,2%, дасягнуўшы 4,5%.

Пры гэтым 53% інвестыцый у асноўны капітал прыпадае на прыватную форму ўласнасці, месяц таму гэты паказчык быў 52,8%. На дзяржаўную — 42,5%, як і па выніках кастрычніка.

На Мінскую вобласць прыпадае чвэрць інвестыцый у асноўны капітал, а на Мінск — 21%. Доля Брэсцкай вобласці — 13,2%, Гомельскай — 12,6%, Гродзенскай — 10,2%, а Магілёўскай і Віцебскай — па 9%.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка сказала пра ВІЧ, у мужа — інфаркт. Як сям’я з Беларусі перажыла «фатальны» дыягназ і чаму пра гэта нікому не казалі5

На мінскай будоўлі насмерць разбіўся рабочы1

Белы дом рыхтуе заяву па выніках візіту Уіткафа ў Маскву. А пакуль Трамп увёў новыя мыты супраць Індыі1

Пляжам ва ўсім свеце пагражае знікненне

«Яго пагарда да Украіны ўзмацнілася». Як цяпер жыве Пабла Гансалес — агент ГРУ, які вярнуўся ў Расію пасля абмену2

У закрытым пасёлку на Мінскім моры купілі дом за мільён даляраў. І гэта ўжо не першы раз1

Новай прэм’еркай Літвы мае стаць 44-гадовая прафсаюзніца3

«Крыва пакурыў». Алімпійскага чэмпіёна Арамнава затрымалі, збілі і адпусцілі з ІЧУ з крыміналкай3

Пад Віцебскам будаўнікі выпадкова знайшлі бівень маманта ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?23

На канверце Ціханоўскай напісана «Медведю О.В.» Што гэта за чалавек?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць