Грамадства2222

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Прапагандысты кпяць з дэмакратычных сіл, расказваючы, што праз апошнюю рассылку бота «Сумленных людзей» у Беларусі нібыта затрымалі больш за дзясятак чалавек.

Прапагандысцкія і блізкія да сілавікоў каналы сцвярджаюць, што бот «Сумленны выбар», які быў створаны ў 2022 годзе, правёў новую рассылку: «абвяшчэнне ад бота прыйшло проста ў працоўны час, за гэта ўжо затрымана больш за дзясятак людзей, якія правядуць Новы год у ізалятары».

У каментары «Нашай Ніве» лідарка «Сумленных людзей» Алена Жываглод пацвердзіла факт рассылкі 16 снежня, але не ў працоўны час, а пасля 18-й гадзіны.

«16 снежня мы даслалі паведамленне ў бот, каб распавесці пра «выбары-2025». Мы актывізуем камунікацыю ў боце «Сумленны выбар», бо на яго добраахвотна падпісаліся тыя, хто гэтай тэмай цікавіцца. Мы стварылі яго напярэдадні рэферэндуму-2022. Там мы збіралі рэальныя прапановы па змене Канстытуцыі, там жа расказвалі пра працу фэйкавых дэпутатаў у 2023-м, а таксама пра так званыя парламенцкія і мясцовыя выбары ў лютым 2024-га».

Алена кажа, што рассылку яны правялі з жаданнем «садзейнічаць развіццю палітычна грамадзянскай супольнасці ў Беларусі праз грамадзянскую адукацыю», бо гэта застаецца іх місіяй.

Скрыншот: ютуб-канал «Сумленных людзей»

Але што наконт бяспекі?

Кантэнт бота быў прызнаны «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў сакавіку 2024-га, а ўся арганізацыя «Сумленныя людзі» атрымала статус «экстрэмісцкага фармавання» яшчэ раней — у студзені 2022 года, таму ўзаемадзеянне з ініцыятывай на сёння нясе крымінальную адказнасць.

«Што тычыцца нашай адказнасці за камунікацыю ў экстрэмісцкіх каналах, то для нас гэта сапраўды этычна няпростае рашэнне. Паміж тым, каб камунікаваць у такіх умовах ці не камунікаваць наогул, мы выбралі першае. Так, за падпіску на бот «Сумленны выбар», тэлеграм-канал і ютуб-канал «Сумленныя людзі» можа наступіць адказнасць па версіі лукашэнкаўскага заканадаўства. Але роўна як за падпіску на любое іншае незалежнае выданне ці арганізацыю. Мы хочам верыць, што людзі прымаюць рашэнне падпісвацца ці не, свядома, а таксама клапоцяцца пра сваю бяспеку».

Алена дадае, што, дбаючы пра бяспеку, яны ўкаранілі тэхналогію, якая дазваляе карыстальніку перайменаваць бот «сумленны выбар» на свой густ.

«Для тых, хто хоча працягваць атрымліваць рассылку, гэта робіць бот менш заўважным у выпадку прагляду тэлефона сілавікамі. Але калі вы знаходзіцеся ў Беларусі і адчуваеце небяспеку, то выдаліце бот. І зрабіце гэта па інструкцыі. Мы дасылалі яе разам з нашым паведамленнем пра выбары, і яна таксама ёсць у галоўным меню бота па кнопцы «Выдаліць акаўнт».

Скрыншоты меню, дзе можна пабачыць кнопку «Выдаліць акаўнт».
Важна! Калі вы зайшлі ў бот (іншымі словамі, прайшлі па спасылцы і выбралі каманду /start) і не націснулі кнопку «Вызначыць акругу», то гэта значыць, што вы не зарэгістраваліся ў боце. То бок, вам не будуць прыходзіць ніякія пуш-паведамленні і вы можаце проста выдаліць першае паведамленне бота «Сумленны выбар» як звычайны чацік у тэлеграме. Калі ж вы пачалі вызначаць сваю акругу, то, незалежна ад таго, скончылі вы гэты працэс ці не, вам можа прыходзіць пуш-рассылка. У дадзеным выпадку лепей скончыць рэгістрацыю, зайсці ў асабісты кабінет (асобная кнопка ў галоўным меню) і выбраць опцыю «Выдаліць акаўнт», кіруючыся ўсімі інструкцыямі па ачыстцы слядоў.

«Сумленныя людзі» дадаткова адзначылі, што ім самім невядома пра факты арыштаў у Беларусі за іх рассылку.

«Мы думаем (і нам так хочацца верыць), што паведамленні ў прарэжымных тэлеграм-каналах — гэта працяг стратэгіі прапаганды: запужаць усіх, хто працягвае атрымліваць незалежную інфармацыю ў Беларусі».

Раней «Наша Ніва» таксама публікавала артыкул пра тое, як пачысціць тэлеграм-боты, каб не засталося ніякіх слядоў — скарыстайцеся гэтай інструкцыяй, калі гэта для вас актуальна.

Каментары22

  • як яны лічуць
    23.12.2024
    чым больш палітзэкаў стане пасля іх "падстаў", тым больш будуць данаціць на палітзэкаў, тым больш яны з гэтых данатаў пражывуць у раскошы.
  • FF
    23.12.2024
    Перакладаю з жываглодаўскай на чалавечую: «Пляваць мы жадалі на бяспеку беларусаў, калі самім трэба справаздачу перад грантадаўцамі трымаць»
  • Свабодны чалавек
    23.12.2024
    Пдмена, следам за Азаравым. Што рабіць тым, хто працуе да 19:00?

Цяпер чытаюць

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны думалі, што тут спакайней»: у вёсцы пад Кіевам у выніку расійскага ўдару загінула маці з дзецьмі, якія хаваліся там ад атак па сталіцы Украіны

«Праз лясы і абыходнымі шляхамі, нібыта ў рабства». Сяброўка загінулай у М'янме Веры паказала пра апошняе паведамленне ад яе5

Еўрапарламент уганараваў беларускага палітвязня Анджэя Пачобута прэміяй імя Сахарава3

«240 рублёў за «камуналку» ў аднапакаёўцы». Мінчане атрымалі жыроўкі, ад якіх унутры пахаладзела4

Францыю накрыла цэлая эпідэмія рабаванняў музеяў2

Вызначылі асобу чалавека, які пагражаў забойствам Ціханоўскай і Латушку8

«Недахоп кіроўцаў жахлівы. Выязджаюць, бо ў Беларусі вельмі нізкі ўзровень жыцця». На СТБ прарваўся крык душы23

У Плешчаніцах школьнік скончыў жыццё самагубствам4

Падчас расійскай начной атакі ва Украіне загінулі 6 чалавек. Сярод іх было немаўля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны22

«Дзе дактары ў Беларусі?» Жанчына вярнулася з Курска ў Полацк і ў шоку ад медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць