Культура11

Іранскі прадпрымальнік выканаў «Купалінку» на старажытным іранскім барабане

Унікальны дуэт музычных інструментаў з'явіўся дзякуючы іранцу Джамшыду Эбрахімхані, які чатыры гады таму прыехаў у невядомую яму Беларусь, піша kraj.by.

Фота: Kraj.by

Джамшыд кіруе іранскім заводам парашковых фарбаў «Бел Пэка Пэйнт», які знаходзіцца ў вёсцы Ізбіна Вілейскага раёна. Акрамя прафесійных якасцяў кіраўніка, Джамшыд вельмі любіць музыку і сам іграе на тамбаку — барабане, створаным яшчэ ў старажытным Іране больш за пяць тысячагоддзяў таму.

Знаёмячыся з беларускай нацыянальнай культурай і музыкай, іранец захапіўся песняй «Купалінка». Джамшыд загарэўся ідэяй запісаць гэтае творы ў суправаджэнні беларускіх цымбалаў і іранскага тамбака.

Беларуска-іранская «Купалінка» ўжо створаная. Пра гэта парталу Kraj.by распавяла метадыст Маладзечанскага раённага цэнтра культуры Надзея Канапацкая, якая ўсебакова дапамагала ў стварэнні ўнікальнай кампазіцыі. У пятніцу, 20 снежня, Надзея запрасіла Джамшыда Эбрахімхані ў цэнтр культуры на Лібава-Роменскай вуліцы.

Джамшыд са сваёй жонкай Нікі жывуць у Маладзечне. Сям'я здымае кватэру. У Беларусь Джамшыд прыехаў з роднага Тэгерана.

Што тычыцца музыкі, Джамшыд тлумачыць:

— У Тэгеране 25 гадоў таму мая мама адправіла мяне ў музычную школу. З 16 гадоў я вучыўся граць на тамбаку. Гэта ўдарны інструмент, які выкарыстоўваецца ў ансамблях, але на ім можна іграць і сольна.

— Я прыехаў у краіну, пра якую нічога не ведаў, думаў, што гэта Белая Расія, — успамінае Джамшыд. — Але ўбачыў, што Беларусь — гэта незалежная краіна з гасціннымі людзьмі. Ваша «Купалінка» мяне зачаравала.

Іранец пераклаў тэкст песні на фарсі з дапамогай анлайн-перакладчыка і цяпер разумее, пра што ў ёй гаворыцца.

Падрыхтоўка да запісу была сур’ёзнай. Партыю цымбалаў выканала вучаніца Маладзечанскага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага Эвеліна Ламейка.

Джамшыд распавядае, што за чатыры гады жыцця ў Маладзечне, як чалавек, які абажае музыку і захапляецца творчасцю Шастаковіча, ён наведваў розныя маладзечанскія музычныя форумы і фестывалі. Але песню «Купалінка», якая кранула яго да глыбіні душы, ён пачуў упершыню ў кампаніі сваіх беларускіх сяброў. Каля сямі месяцаў таму яе на сяброўскай сустрэчы выканала жонка аднаго з яго таварышаў.

— Я зразумеў, што закахаўся ў «Купалінку» з першых нот, — прызнаецца Джамшыд. — Матыў гэтай песні вельмі падобны на іранскія нацыянальныя мелодыі. І я вырашыў сам запісаць гэтую песню з беларускімі выканаўцамі, каб пакінуць у Беларусі памяць пра сябе і захаваць для сябе памяць пра Беларусь.

Падрыхтоўка да запісу пачалася адразу. Неабходна было знайсці цымбалістку і вакалістку. Партыю тамбака Джамшыд, натуральна, вырашыў выконваць сам.

— Беларусы і іранцы заслугоўваюць толькі найлепшага. Я бачыў у інтэрнэце шмат варыянтаў выканання «Купалінкі», але думаю і спадзяюся, што наш сумесны праект стане найлепшай версіяй у свеце, — кажа Джамшыд Эбрахімхані.

Антон, які дапамагае Джамшыду ў рэалізацыі яго творчай ідэі, дадае:

— Джамшыд настолькі патрабавальна і сур'ёзна ставіцца да гэтага, што, калі я пачынаю спяваць «Купалінку» са сваім не самым ідэальным слыхам, ён адразу мяне спыняе. Кажа: «Памаўчы, калі ласка. Гэтую песню трэба выконваць або вельмі добра, або не выконваць увогуле», — смяецца Антон.

Каментары1

  • Імя
    24.12.2024
    Красунчыкі! Лайк

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Усе навіны →
Усе навіны

62-гадовую намесніцу дырэктара мінскай гімназіі адправілі ў калонію за палітыку12

Злучаныя Штаты могуць скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе на 30%3

Шэлег: Беларускія лекі нічым не адрозніваюцца ад старых прэпаратаў буйных фармацэўтычных кампаній3

Настаяцель манастыра Шаалінь трапіў пад следства па падазрэнні ў растратах і амаральным ладзе жыцця4

У Рэчыцкім раёне ад удару токам загінулі двое мужчын

Цэны на шакалад здзіўляюць13

Навумчык пра незалежнасць Беларусі: Пуцін не здольны мабілізаваць ніводнага беларуса на вайну — нацыянальныя аўтаноміі Расіі не маюць і гэтага30

Музыканты выдаляюць сваю музыку са Spotify, бо ён спансаруе кампанію, якая вырабляе тысячы дронаў для Украіны26

«Гэта своеасаблівае партнёрства». Трамп заключыў здзелку, па якой краіны Еўропы абавязаны плаціць тарыф 15%8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку18

Ціханоўскі: Прыехаў бы і паціснуў Трампу руку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць