Эканоміка77

Што будзе з заробкамі ў 2025-м? І ці адключаць ютуб? Адказвае Чалы

«Лагічна было б пасля выбараў адмяніць цанавое рэгуляванне. Але гэта прывядзе да скачку цэн».

Сяргей Чалы

Эканаміст Сяргей Чалы заўважае, што розныя даследаванні даўно прадэманстравалі цыклічнасць росту заробкаў у Беларусі, звязаную як з прэзідэнцкімі, так і з парламенцкімі выбарамі. Не стаў выключэннем і 2024 год.

Як патлумачыў эканаміст у эфіры ютуб-праграмы «Обычное утро», акрамя гэтага фактару, рост заробкаў быў абумоўлены тым, што эканоміка краіны пераключылася на вытворчасць прадукцыі для ваенных мэтаў. Але ў наступным годзе рост рэальных заробкаў запаволіцца. На гэта будуць уплываць некалькі фактараў:

«Акрамя «рынкавага» складніку росту заработнай платы, быў і адміністрацыйны. Гэта павышэнне заробкаў бюджэтнікам, уключаючы пенсіянераў. І гэта было вельмі дакладна бачна. З іншага боку [стрымліваўся] рост цэн. (…)

Я думаю, што вялізную колькасць негатыўных наступстваў ад цанавога рэгулявання яны там (улады — НН) усведамляюць. І з-за гэтага даводзіцца займацца лухтой [кшталту] «а давайце мы будзем ліцэнзаваць вываз усяго, таму што ў нас дэфіцыт можа ўтварыцца».

Лагічна было б пасля выбараў адмяніць цанавое рэгуляванне. (…) Але гэта прывядзе да скачку цэн. Таму, хутчэй за ўсё, яны будуць цягнуць нейкі працяглы час. У любым выпадку спроба выбрацца з тупіку, у які яны сябе загналі, будзе».

Ці адключаць ютуб у Беларусі?

«У іх на інтэрнэт вельмі шмат завязана. Вы ж не можаце быць краінай, якая «стаяла ля вытокаў штучнага інтэлекту і тыктоку» — і ўзяць усё гэта і забараніць. А як ён будзе ў вас развівацца? Суверэнны нейкі тыкток і інтэрнэт?»,

— з гумарам адказаў Чалы на пытанне аб магчымасці забароны ютубу ў Беларусі.

Калі ж казаць сур'ёзна, то эканаміст не выключае такога сцэнарыю:

«Логіка сапраўды [ёсць]. Вецер дзьме ў гэты бок».

Каментары7

  • Фрайбман
    25.12.2024
    Дзякуй, што ў загалоўку адразу пазначылі "Чалы" - ашчадзіў час на чытанне.
  • Штольц
    25.12.2024
    Диванные "Кузьмичи" не любят Чалого. Не делает он им революцию, экономику не рушит, бидоны с водой не заряжает.
  • Юзик
    26.12.2024
    Штольц, не только из-за вышеуказанных причин. Просто все уже давно поняли, что это псевдоинтеллектуальный любитель горячительных жидкостей, в чьих текстах смысла почти не наблюдается.

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца6565

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру18

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча3

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома7

ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск18

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»19

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп2

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»7

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся65

ГрамадстваАбнаўляецца65

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць