Свет11

Прафесара Кіеўскага ўніверсітэта звальняюць за абразлівыя словы пра «галодных украінак» і еўрапейскіх «мужыкоў з грашыма»

Выкладчык Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Мікіта Васіленка нядаўна дапусціў скандальнае публічнае выказванне, якое кваліфікавалі як неэтычнае і абразлівае. Гэта будзе каштаваць яму месца працы, паведамляе «Суспільне».

Мікіта Васіленка. Фота: фэйсбук

23 снежня па сацсетках стала шырыцца відэа, у якім прафесар Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі Мікіта Васіленка выказваўся пра «замежных міратворцаў», якія нібыта дапамогуць палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ва Украіне. Прафесар заявіў пра гэта ў эфіры ютуб-канале Аляксандра Шэлеста, экс-вядучага забароненага прарасійскага канала Newsone.

«Вы ўяўляеце, як гэта вырашыць дэмаграфічную праблему. Прынамсі сорак тысяч мужыкоў, з грашыма, галодных да жанчын, якія не прайшлі выпрабаванні фронтам, а выхаваных на добрых еўрапейскіх харчах. І сотні тысяч галодных украінак, якія не паспелі выехаць з тых ці іншых прычын, мужчыны якіх альбо на вайне ўжо забітыя, альбо пакалечаныя», — сказаў Васіленка.

Ягоныя словы выклікалі масавае абурэнне, тым больш што нечым падобным прафесар адзначаўся ўжо не ўпершыню.

Сярод іншых на сітуацыю звярнуў увагу ўпаўнаважаны Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Дзмітрый Лубінец, які напісаў адпаведныя лісты з просьбай адрэагаваць у міністэрства асветы і навукі, Кіеўскі ўніверсітэт і Службу бяспекі Украіны. 

Звароты далі хуткі плён. Вучоная рада Інстытута журналістыкі Кіеўскага ўніверсітэта, на якім працаваў Васіленка, прагаласавала за яго звальненне, а рэктар універсітэта Уладзімір Бугроў падпісаў даручэнне рыхтаваць дакументы на звальненне выкладчыка. Звольніць прафесара павінны ўжо да канца гэтага года. 

Мікіта Васіленка — доктар філалогіі, кандыдат філасофскіх навук. У Інстытуце журналістыкі КНУ імя Шаўчэнкі ён чытаў курс пра журналісцкія расследаванні. Ягоная дачка Соня Кошкіна — галоўная рэдактарка выдання «Левы бераг».

У свой час Васіленка быў сябрам палітрады палітычнай партыі «Саюз левых сіл», якую ў 2022 годзе забаранілі як прарасійскую. Да поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну ён быў частым госцем і запрошаным «экспертам» украінскіх прарасійскіх каналаў, якія кантралявалі Віктар Медвядчук і Яўген Мураеў, а пасля іх забароны пачаў выступаць на ютуб-каналах, створаных тымі ж медыйшчыкамі.

У лютым гэтага года студэнты Інстытута журналістыкі КНУ імя Шаўчэнкі ўжо патрабавалі звольніць выкладчыка Мікіту Васіленку, абвінавачваючы яго ў прасоўванні сэксісцкіх і прарасійскіх наратываў. Выкладчыку тады вынеслі вымову, але пакінулі на пасадзе.

Каментары1

  • Дык
    26.12.2024
    Дык ён праўду і сказаў. Горкую, не прыемную, алу праўду.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага11

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

Чалавекам, якога застрэлілі ля рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе, аказаўся хлопец, які захапляўся маляваннем палёў для гольфа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць