Грамадства99

Вядучая «РТР-Беларусь» расказала, што траціну года жыве ў Іспаніі

У Іспанію яна пераязджала ўслед за мужам. Але збіраецца з канцамі вяртацца ў Беларусь.

Вольга Бурлакова. Фота тут і далей: яе інстаграм

Вольга Бурлакова — вядучая ранішнія эфіраў на тэлеканале «РТР-Беларусь» і актрыса. Яна здымалася ў больш як 70 расійскіх фільмах і серыялах (напрыклад, у «Мухтары»).

У Іспанію яна пераехала некалькі гадоў таму, калі выйшла замуж. Яе муж Антон працаваў там.

У кулінарнай перадачы на СТБ вядучая расказала, што цяпер 70% года праводзіць у Беларусі, а астатні час у Іспаніі. Але плануе з канцамі вярнуцца на радзіму разам з мужам.

«Гэта любоў да тэлебачання, любоў да той справы, што ты робіш, і любоў да людзей, з якімі ты побач, з якімі ты працуеш», — патлумачыла яна прычыны.

Раней у інтэрв'ю вядучая расказвала, што ў Іспаніі яе шакавала велізарная колькасць бамжоў, якія ставяць свае палаткі там, дзе захочуць.

«І ніхто ім не зробіць заўвагі. Гэта ненармальна. Атрымліваецца, што чалавек, які не плаціць падаткі і вядзе асацыяльны лад жыцця, важнейшы, чым законапаслухмяны грамадзянін, які прыносіць карысць грамадству», — абуралася Вольга.

Не падабалася ёй таксама праблема з даступнасцю медыцыны. 

«У Іспаніі, ды і ў многіх іншых краінах Еўрасаюза, нават пры наяўнасці вельмі дарагой медыцынскай страхоўкі прыйдзецца чакаць ад некалькіх месяцаў да двух гадоў, каб трапіць на прыём да вузкага спецыяліста».

Таксама вядучая была шакаваны практыкай, калі хтосьці можа незаконна захапіць тваю кватэру і жыць там — і іх не так проста выселіць.

Вядучую, дарэчы, завуць не Вольга, а Алімпіяда — назвалі так у гонар бабулі.

«А пасля, калі маміна сястра сказала: «Ну неяк не сучасна, цяпер вось усіх называюць Вольга», — запісалі Вольгай», — падзялілася яна. 

Каментары9

  • Жора
    30.12.2024
    Чаму яна дагэтуль не ў санкцыйных спісах?
  • алеся сябры
    30.12.2024
    при рождении назвали ольгой
    а потом решили переназвать на волне
  • Nell
    30.12.2024
    А кім працуе муж у Гішпаніі?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць