Грамадства44

У 50 гадоў памёр былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі

Напярэдадні Новага года ва ўзросце 50 гадоў памёр былы супрацоўнік Службы бяспекі Лукашэнкі (в/ч 01549), ветэран спецназа МУС Канстанцін Цюшэўскі, даведаўся Mayday.team. 

Як паведамляецца, Канстанцін Цюшэўскі нарадзіўся ў сталіцы Таджыкістана Душанбэ, куды ягоная сям'я раней пераехала з літоўскага Коўна.

Пасля ён скончыў Акадэмію МУС у Мінску, пазней цэнтр спецпадрыхтоўкі, а апошні час быў вядомы як трэнер па кулявой стральбе зборнай каманды Стралковага саюза Расіі.

Кароткае паведамленне пра ягоную смерць размясцілі на сайце Беларускай асацыяцыі ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння Унутраных войскаў МУС «Честь», якой кіруе колішні стваральнік «эскадронаў смерці» Дзмітрый Паўлічэнка.

За апошнія два гады, адзначае Mayday.team, гэта не першая раптоўная смерць экс-спецназаўца. Так, раней ва ўзросце 59 гадоў памёр Мікалай Кашыраў, адзін з заснавальнікаў і намеснік камандзіра па баявой падрыхтоўцы атрада Спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР).

Таксама на 55-м годзе жыцця памёр адзін з першых «крапавых берэтаў», інструктар па рукапашным баі в/ч 3214, падпалкоўнік запасу Андрэй Жукоўскі, які пасля расфарміравання віленскай 42-й канвойнай дывізіі МУС СССР зрабіў кар'еру ў Беларусі, а да 2020 года выкладаў у Акадэміі МУС.

У 49 гадоў таксама памёр падпалкоўнік запасу спецпадраздзялення «Алмаз» Іван Бяляснікаў, які ў 2004 годзе быў узнагароджаны медалём «За адвагу».

А ў чэрвені мінулага года ў Расіі загінуў ад выбуху гранаты былы спецназавец з Магілёва Юрый Міхайлаў. Яму было ўсяго 47 гадоў, у 1995-1996 гадах ён праходзіў тэрміновую службу ў 1-й роце спецпрызначэння в/ч 3214 (Уручча) у званні старшыны.

Каментары4

  • SHOS
    08.01.2025
    Яка сумна навина.
  • Мікі Маус
    09.01.2025
    Ну й няхай!
  • Изя
    09.01.2025
    Разбивание кирпичей об голову даром не проходит!

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць