Свет4848

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Абраны прэзідэнт Дональд Трамп і абраны віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс 20 студзеня заступілі на пасады. Цырымонія інаўгурацыі праходзіць у ратондзе Капітолія, а Трамп выступіў з інаўгурацыйнай прамовай, у якой выказаў асноўныя прынцыпы свайго новага кіравання.

Фота: Shawn Thew/Pool photo via AP 

«Залаты век Амерыкі пачынаецца цяпер», — пачаў Трамп, звяртаючыся да ўдзельнікаў цырымоніі.

«Мы павінны быць сумленнымі адносна выклікаў, з якімі мы сутыкнуліся», — працягваў ён, адзначыўшы, што «ўрад сутыкнуўся з крызісам даверу».

«Па краіне ідзе хваля перамен, — падкрэсліваецца ў інаўгурацыйнай прамове Трампа. — Сёння я падпішу шэраг гістарычных указаў. Гэтымі дзеяннямі мы пачынаем поўнае аднаўленне Амерыкі і рэвалюцыю здаровага сэнсу».

Трамп раскрытыкаваў кіраўніцтва Байдэна за апошнія чатыры гады, асабліва ў галіне іміграцыі і рэакцыі на нядаўнія прыродныя катастрофы, хоць ён не згадаў свайго папярэдніка па імені.

«Мае нядаўнія выбары — гэта мандат на поўную і абсалютную ліквідацыю жудаснай здрады і ўсіх шматлікіх здрад, якія мелі месца, і на тое, каб вярнуць людзям іх веру, багацце, дэмакратыю і, вядома ж, свабоду», — заявіў Трамп.

«З гэтага моманту заняпад Амерыкі заканчваецца», — гаворыць ён. «Наша свабода і слаўны лёс нашай нацыі больш не будуць аспрэчвацца, і мы неадкладна адновім сумленнасць, кампетэнтнасць і вернасць урада Амерыкі».

Падчас сваёй інаўгурацыйнай прамовы Дональд Трамп паабяцаў першым сваім указам увесці надзвычайнае становішча на мяжы ЗША і Мексікі.

«Мы пачнем працэс вяртання мільёнаў і мільёнаў нелегальных іншаземцаў туды, адкуль яны прыехалі», — заявіў ён.

Акрамя таго, Трамп паабяцаў падпісаць указ аб неадкладнай адмене ўсёй урадавай цэнзуры, каб вярнуць свабоду слова ў Амерыку. Прытым, па словах Трампа, з сённяшняга дня афіцыйная палітыка ЗША заключаецца ў прызнанні толькі двух гендараў — мужчынскага і жаночага.

Таксама ён хоча абвясціць рэжым надзвычайнага становішча ў ЗША ў сферы энергетыкі для стымулявання здабычы энергарэсурсаў, а наркакартэлі вырашыў абвясціць тэрарыстычнымі арганізацыямі.

«Мы будзем займацца бурэннем. Мы будзем выкарыстоўваць нашыя вялізныя радовішчы нафты», — заявіў новы прэзідэнт ЗША.

Трамп назваў сябе міратворцам, а яшчэ ўспомніў замах на яго і дадаў, што «быў выратаваны Богам, каб зноў зрабіць Амерыку вялікай».

Таксама ён паўтарыў дадзеныя яшчэ да інаўгурацыі абяцанні перайменаваць Мексіканскі заліў у заліў Амерыкі, а таксама вярнуць ЗША кантроль над Панамскім каналам. Прагучала і новае абяцанне — паставіць амерыканскі сцяг на Марсе.

Пры гэтым Дональд Трамп ні разу не згадаў у сваёй прамове пра Украіну і Расію. Ён заявіў толькі пра намер пабудаваць «самую моцную армію, якую калі-небудзь бачыў свет», адзначыўшы, што ваенны поспех ЗША з гэтага часу будзе вымярацца «не толькі перамогамі ў бітвах, але і войнамі, якіх удалося пазбегнуць».

Каментары48

  • Франц
    20.01.2025
    Здравый смысл - это то, чего не хватает человечеству в 21 веке!
  • Мх
    20.01.2025
    Пачынаецца капец Амерыкі?
  • сэм
    20.01.2025
    Вярнуць эмігрантаў часткова можна паспрабаваць, толькі працаваць хто будзе, ён сам.

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў44

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

МЗС Літвы: Мэта Мінска — выйсці з ізаляцыі4

Трамп: План па Украіне скараціўся з 28 да 22 пунктаў5

Беларускі бензін хлынуў у Расію: біржавыя пастаўкі растуць рэкорднымі тэмпамі5

У Мінску тратуарная плітка правалілася пад жанчынай. Пенсіянерка апынулася пад зямлёй амаль па пояс

У «Еўрагандлі» змяніўся гендырэктар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны21

Памятаеце кадэта, які на сустрэчы з Лукашэнкам смела выступіў па-беларуску? Ён выехаў з краіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць