Здарэнні11

У аўтааварыі ў Гомелі пацярпелі дзевяць чалавек

Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпелі 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомелі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Паводле інфармацыі ДАІ Гомельскай вобласці, аварыя адбылася каля 14:00. 31-гадовы кіроўца БМВ, які ехаў па вуліцы Мазурава, сутыкнуўся з «Пежо» пад кіраваннем 35-гадовага аўтамабіліста, які, «рухаючыся з боку вуліцы Агарэнкі, раптам спыніўся на скрыжаванні пры ажыццяўленні павароту налева».

Ад удару БМВ адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Сітраен» пад кіраваннем 61-гадовага кіроўцы.

У выніку пацярпелі дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Усіх пацярпелых агледзелі і накіравалі ў Гомельскую абласную бальніцу.

«Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, чэрапна-мазгавыя траўмы. Дактары цяпер праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым у ДТЗ», — гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Каментары1

  • Барадзед
    25.01.2025
    Все пострадавшие госпитализированы.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю42

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць