Грамадства33

Валанцёры знайшлі некалькі аскепкаў метэарыта, што ўпаў на Каляды ў Беларусі

Аскепкі метэарыта, падзенне якога было зафіксавана 25 снежня мінулага года, знойдзены пад Жодзінам, паведамілі «Спутнік» у клубе «Астранамінск».

Фота: Клуб «Астранамінск»

«Аскепкі каляднага метэарыта, які ярка ўспыхнуў на вячэрнім небе 25 снежня 2024 года ў 17:29 па беларускім часе, нарэшце патрапілі ў рукі даследчыкаў з каманды Астранамінск і Уральскага дзяржуніверсітэта», — распавялі ў клубе.

Фота: Клуб «Астранамінск»

Там растлумачылі, што арбіта метэарыта і месца падзення былі ўсталяваныя дзякуючы відэаздымцы аўтаматычных камер патрулявання метэораў. Раён падзення аскепкаў прачэсвалі практычна месяц.

У пошуках удзельнічалі валанцёры, а таксама даследчыкі з каманды Мінскага планетарыя і «Астранамінска».

Пакуль што знойдзена некалькі фрагментаў, і пошукі працягнуцца. Таксама трэба будзе экспертыза знойдзеных аскепкаў. Агульная маса ўсіх аскепкаў ацэньваецца ў некалькі кілаграм.

Знаходка гэтага метэарыта мае вялікае навуковае значэнне і можа стаць шостым вядомым выпадкам на тэрыторыі Беларусі.

Каментары3

  • Жвір
    26.01.2025
    Гэта ня тыя аскепкі, не рудыя, магнітам не прыцягваюцца, і дыяментаў не ўтрымліваюць. Гэта палявы шпат, альбо ляпіс-лазурны... Шукайце.
  • "На Беларусі бог жыве"
    26.01.2025
    на Каляды? дык гэта можа габрэўскі бог падарунак даслаў? але чаму пасылку атрымаў не Ізраяль, а Беларусь ? 🐱‍🚀
  • Брук
    26.01.2025
    Выглядае, што знайшлі некалі кг брукаванкі :) І адправілі братве з Уральскага дзяржуніверсітэта. Бо без расейцаў ну ніяк...

Цяпер чытаюць

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Усе навіны →
Усе навіны

Расія адхіліла прапанову Трампа аб замарозцы вайны па лініі фронту26

Нідэрланды пайшлі па шляху Трампа — плануюць высылаць мігрантаў ва Уганду6

Беларуска Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме, вылецела з Тайланда добраахвотна13

Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці5

Сарказі прыехаў у турму адбываць тэрмін. Яго суправаджала жонка Карла Бруні5

МЗС Польшчы: Не можам гарантаваць, што ў выпадку пралёту над тэрыторыяй краіны самалёт Пуціна не будзе пасаджаны для арышту10

«Я трываў». Айцішнік пражыў 5 гадоў без сэксу. Чаму людзі займаюцца гэтым усё радзей?35

Восем чалавек затрыманы ў Польшчы па падазрэнні ў падрыхтоўцы дыверсій

Кіраўніцу аддзела продажаў сеткі крамаў ОМА асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца2

Чаму беларусы купляюць расійскія «Лады» і чаму ад іх плююцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць