У Лоеве адну і тую ж жанчыну сфатаграфавалі з бюлетэнем на розных выбарчых участках
Не паленавалася прагуляцца, каб прагаласаваць двойчы. На публікацыі ў газеце «Лоеўскі край» звярнула ўвагу «Радыё Свабода».

Газета Лоеўскага райвыканкама «Лоеўскі край» апублікавала адразу некалькі рэпартажаў, зробленых на розных участках для галасавання. У публікацыях можна заўважыць людзей, якія прыйшлі туды, каб, як вынікае з подпісаў да здымкаў, прагаласаваць.
Абодва тэксты суправаджаюць фотарэпартажы, на якіх можна заўважыць сфатаграфаваную каля урны для галасавання адну і тую ж жанчыну ў шэрай шапцы, чорнай куртцы і з заплечнікам у руках. Таксама яна трымае ў руцэ пашпарт.
Рэпартажы апублікаваны ў тэлеграм-канале выдання «Лоеўскі край» з розніцай у паўтары гадзіны (у 10.04 і ў 12.20). Першы — з гарадскога цэнтра культуры, другі — з будынка сярэдняй школы №2 імя Казлова. Паміж будынкамі каля 2 кіламетраў, гэту адлегласць можна пераадолець пешшу прыкладна за паўгадзіны.
Згодна з беларускім заканадаўствам адзін і той жа грамадзянін Беларусі на любых выбарах і рэферэндумах можа прагаласаваць толькі адзін раз і на адным выбарчым участку, паўторнае галасаванне забаронена. Сачыць за выкананнем гэтага абавязаны прадстаўнікі выбарчых камісій.
Выданне «Флагшток» апазнала жанчыну на фота. Гэта супрацоўніца мясцовай бальніцы — Святлана Макарава (дзявочае прозвішча Шумігай). (Першапачаткова «Флашток» даваў іншую інфармацыю аб яе месцы працы, але пазней выправіў).
-
У Беразіне прачнуліся пчолы. Дзяўчынка, якая іх пабачыла, скарыла тыкток
-
«Беларусы і ў Дубаі беларусы». Як суайчыннікі арганізавалі дапамогу тым, хто не можа вярнуцца дамоў праз закрытае неба
-
«Пад канец адпачынку даведаліся, што тут няма сховішчаў». Беларусы, што знаходзяцца ў ААЭ, расказалі, як ім там цяпер
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары