Грамадства44

Мінчанка пазнаёмілася ў інтэрнэце з «багатым вайсковым хірургам з Даніі» і перавяла яму 40 тысяч рублёў

Пенсіянерка размаўляла з невядомым паўгода. Ён прызнаваўся жанчыне ў каханні і распавядаў пра мільён даляраў на рахунку.

Скрыншот відэа МУС

Улетку 2023 года 69-гадовай мінчанцы ў інтэрнэце напісаў незнаёмец па імені Фелікс. Ён прадставіўся ваенным хірургам з Даніі. Перапіска паступова перарасла ў віртуальны раман.

Суразмоўца прызнаваўся жанчыне ў каханні, засыпаў яе рамантычнымі паведамленнямі і абяцаў прыехаць у Беларусь. Ён распавядаў, што на яго рахунку нібыта ёсць мільён долараў, аднак ён не можа карыстацца грашыма, таму што служыць у дацкай арміі.

Скрыншот відэа МУС

Даведаўшыся пра гэта, жанчына вырашыла дапамагчы каханаму. Яна пералічвала яму грошы на білеты, перавозку багажу і многае іншае. Усяго за паўтара года зносін Фелікс выцягнуў з пенсіянеркі 40 тысяч рублёў.

З часам пра віртуальны раман даведалася дачка мінчанкі. Яна адчула нешта нядобрае і настаяла на тым, што трэба звярнуцца ў міліцыю. Цяпер па справе праводзіцца праверка.

Каментары4

  • Электарат
    29.01.2025
    А вы яшчэ здзіўляецеся калі людзі вераць у самую махровую прапаганду па зомбаяшчыку
  • Ой
    29.01.2025
    а я іго знаю, тожа мне пісал, думала, што лох какой-та
  • Борис.
    30.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць