Эканоміка22

«Сярод саюзнікаў Расіі Лукашэнка нават не на трэцім месцы ў спісе. Дзесьці ў раёне пятага»

Якіх змен чакаць у эканамічнай падтрымцы Расіі да Беларусі — тлумачыць эксперт Аркадзь Мошэс.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. 6 снежня 2024 года. Фота: Getty Images

Дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі «Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года» Аркадзь Мошэс у эфіры «Еўрарадыё» расказаў, што бачыць вялікую верагоднасць таго, што эканамічная падтрымка Беларусі з боку Расіі ў бліжэйшай перспектыве можа змяніцца.

Цалкам гэтыя грошы не знікнуць, адзначае аналітык, але з 2022 года, калі Лукашэнка пазіцыянаваў сябе ў якасці галоўнага саюзніка і даў тэрыторыю краіны і яе паветраную прастору для атакі на Украіну, шмат што змянілася.

«Сёння тое, што Беларусь можа даць Маскве, не ідзе ні ў якое параўнанне ні толькі з тым, што можа даць Кітай — дыпламатычная і эканамічная падтрымка, але і з тым, што можа даць Паўночная Карэя, якая не проста эшалонамі пасылала снарады, (…) а паслала салдат. І гэта важна.

Аркадзь Мошас Аркадий Мошас Arkady Moshas
Аркадзь Мошэс. Скрын відэа: EuroradioLive / YouTube

Лукашэнка ў гэтым спісе не толькі не на першым месцы, ён ужо, хіба што, не на трэцім. Дзесьці ў раёне пятага. І ў гэтай сітуацыі раней ці пазней, а яшчэ з улікам таго, што калі яму нічога не плаціць, ён усё роўна не выганіць расійскія войскі ў тыя моманты, калі ім спатрэбіцца кантроль над тэрыторыяй і выкарыстанне тэрыторыі Беларусі і яе ваенна-паветранай прасторы. Гэта паслуга ўжо аказаная. (…) За яе ўжо не трэба нічога плаціць».

Іншы фактар — сама Расія не вельмі ўяўляе, якім будзе яе эканамічны стан.

«Я разумею, што знайсці некалькі мільярдаў даляраў для Беларусі было б не такой складанай задачай. Але ці захоча Пуцін гэта рабіць?» — даводзіць эксперт.

«Мы бачым, што ў Расіі (…) нічога не абвалілася. І не магло абваліцца, таму што гэта не савецкі рэжым. Гэта рынкавая эканоміка. Своеасаблівая, але працуючая. Але грошай больш у казне не становіцца. Дэфіцыт ёсць. Яго пачынаюць старанна хаваць. Аплачваць вайну становіцца ўсё даражэй».

Праз паўгода расійская эканамічная сітуацыя можа змяніцца, мяркуе Мошэс.

«Калі яна пачне мяняцца ўсур'ёз, то, адпаведна, будуць скарочаны ўсе дапамогі, якія плацяцца Мінску», — лічыць ён.

Каментары2

  • грызут сомнения
    30.01.2025
    Глядя на волну заявлении в Европе, от Орбана до Джорджеску (несостоявшемуся президенту Румынии), т.е. друзей лукашенко и путина, о том, что Украину надо разделить между соседями, как "искусственное" образование, то, интересно, какая участь ждёт скотный двор лукашенко в этом свете !?
    Эксперт ответа не даёт, он, считает, что скотный двор лукашенко продолжит успешное существование и после раздела Украины......
  • Жвір
    30.01.2025
    Ну, а хто ў Рашы будзе разглядаць Беларусь, як саюзьніка, там гэта, як называць саюзьнікам якуюсь Разанскай губерню, ці Калмыкію. Нонсэнс...

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць