Грамадства22

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін

У пятніцу і суботу ў чатах, дзе беларусы абмяркоўваюць сітуацыю на мяжы, пачалі з’яўляцца паведамленні пра вельмі доўгае чаканне на пераходзе «Тарэспаль — Брэст» у бок Беларусі. Пры гэтым вялізных чэргаў няма.

На польска-беларускай мяжы. Фота: ГраницаBY / Telegram

Вельмі павольна праязджаюць аўтобусы. І справа не толькі ў чэргах, кажуць людзі, якія цяпер знаходзяцца на мяжы, колькі ў афармленні і даглядах, якія цягнуцца вельмі доўга. Пры гэтым палякаў, хоць таксама павольна, але праходзяць у сярэднім за 3 — 4 гадзіны, а далей на мосце аўтобусы амаль спыняюцца і вельмі марудна прасоўваюцца да беларускага прапускнога пункту, паведамляе Белсат.

«РП — РБ. 31.01, час польскі. 21:00 — выезд з Вашавы Заходняй, заехалі ў аэрапорт. 23:55 — пад’ехалі да шлагбаума ў Тэрэспалі. 02:45 — прайшлі палякаў. 11:50 — заехалі ў Беларусь. 12 гадзінаў на мяжы без чэргаў», — піша адзін з удзельнікаў тэлеграм-чату «ГраницаBY».

Распавядаюць пра доўгія допыты на мяжы:

«РП — РБ, выезд у 20:30. 23:30 — прыехалі да мяжы. 01:54 — прайшлі палякаў. 05:10 — пад'ехалі да РБ. 10:20 — прайшлі пашпартны кантроль (але людзі на допытах). 11:24 (13:24 — час РБ) выехалі з мяжы. 12 гадзінаў на мяжу».

Некаторыя з удзельнікаў чату скардзяцца, што ўжо 11 гадзінаў стаяць на мяжы, прайшлі пашпартны кантроль на польскім баку, на беларускі дагэтуль не трапілі. Пры гэтым у чарзе — адзін аўтобус.

«Чаму РП — РБ доўга беларусы прапускаюць. З чым звязана, хто ведае?» — пытаюцца ў чаце.

Хтосьці піша ў адказ, што доўга правяраюць замежнікаў, асабліва ўкраінцаў. Іншыя спрабуюць растлумачыць сітуацыю тым, што ў Польшчы распачаліся канікулы ў школах і тэхнікумах, і цяпер зноў больш людзей едзе ў Беларусь, як і перад святамі. Аднак у той жа час амаль усе адзначаюць, што аўтобусаў на мяжы не шмат.

Доўга чакаюць на мяжы таксама тыя, хто едзе з Польшчы ў Беларусь на аўтамабілях, але там сітуацыя крыху іншая: вялікая чарга, але само афармленне даволі хуткае.

«РП — РБ. 31.01.25. Усталі ў хвост чаргі каля знака Minsk у 17:55 (час польскі). 01.02.25: уезд на мяжу РП у 04:20 (без таксфры). Выезд з РП: 08:20. Заезд у РБ на зялёны канал — 08:35. Выезд з мяжы ў 09:05 (без рэнтгену). Агулам: 15 гадзінаў 10 хвілінаў».

Некаторыя скардзяцца на пільны дагляд:

«РП-РБ. У нашых пуста на каналах. Незразумела — у чым справа? На заезд стаялі перад мастом 2,5 гадзіны, практычна без руху. Дагляд вельмі пільны, патрабуюць чэкі (не накладныя), праз машыну — на рэнтген».

У адваротным кірунку — з Беларусі ў Польшчу — транспарт рухаецца хутчэй. Паводле даных «Белмытсэрвіс», на прапускным пункце «Берасце — Тарэспаль» па стане на 14:00 стаялі 126 легкавых аўтамабіляў і 1 аўтобус.

Папярэднім разам доўга чакаць уезду ў Беларусь з Польшчы даводзілася перад Калядамі — у 20-х чыслах снежня 2024 года. Праходжанне мяжы тады магло заняць да трох содняў. Падобная сітуацыя склалася на выезд у бок Польшчы пасля 3 студзеня, калі беларусы, што выехалі на радзіму на святы, вярталіся ў Польшчу.

Каментары2

  • Жвір
    01.02.2025
    Нечага матацца, туды-сюды. Нармальныя людзі самалётамі лётаюць.
  • Жора
    01.02.2025
    Жвір , нішчаброд. Давай персанальным бізнэс-джэтам ужо.

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым23

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць