Свет1515

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА

Расійская плыўчыха-сінхраністка Марыя Зяленіна сутыкнулася з сапраўдным кашмарам падчас выступу на шоу ў Кітаі. Велізарны асетр, праплываючы побач, схапіў яе за галаву, нанёсшы траўмы, піша «Спорт-экспресс».

Скрыншот з відэа

22-гадовая Марыя родам з Сарапула ва Удмуртыі уладкавалася на працу ў Кітаі ў акіянарыум у правінцыі Юньнань, дзе выконвае ролю русалкі ў асяроддзі розных рыб. Але 28 студзеня дзяўчына трапіла ў вельмі непрыемную сітуацыю.

Падчас шоу гіганцкі кітайскі асетр раптам напаў на Марыю. Рыбіна схапіла яе за галаву, сарвала акуляры, падрапала твар і нават праглынула насавыя зажымы. Усё выглядала так, быццам ідуць здымкі фільма жахаў.

Марыя на імгненне страціла арыентацыю ў вадзе і толькі дзякуючы вопыту здолела спрытна выбрацца з акварыума.

Пасля нападу Зяленіна некаторы час знаходзілася ў шокавым стане. Лекары зафіксавалі ў яе пашкоджанні шыі і вачэй. Кіраўніцтва акіянарыума выплаціла дзяўчыне кампенсацыю ў памеры 700 юаняў (каля 100 даляраў), а таксама прыбрала ўсіх рыб з акварыума.

Кітайскія працадаўцы паспрабавалі замяць гісторыю, забараніўшы Марыі расказваць пра інцыдэнт. Але інфармацыя хутка распаўсюдзілася па сацсетках. 

Напад велізарнай рыбы — не частая, але і не адзінкавая з'ява. У Кітаі ўжо былі выпадкі падобных паводзін акварыўмных насельнікаў, асабліва ў стрэсавых сітуацыях.

Прычын таму можа быць некалькі. Першая — аб'ект, які рухаецца, выклікаў у асятра раздражненне, у выніку чаго ён праявіў агрэсію. Пры гэтым сур'ёзных пашкоджанняў такая рыбіна нанесці не можа, паколькі ў яе няма зубоў. 

Акрамя таго, напад рыбы можа быць звязаны з голадам альбо ў яе могуць быць гарманальныя змены з-за ўплыву умоў надвор'я.

Каментары15

  • Жвір
    01.02.2025
    Ат. Ды ён пацалаваць яе хацеў. Раздзьмулі праблему...
  • Bhagawan
    01.02.2025
    $100 za takuju traŭmu na pracoŭny miejscy - heta zanadta tanna. Tut trzeba prasić minimum $5k...
  • Поцык
    01.02.2025
    Bhagawan, это Китай, здесь нужно радоваться тому, что дают. Иначе могут вообще ничего не дать, а то и избить.

Цяпер чытаюць

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў19

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У якой разведкі была найлепшая інфармацыя з Беларусі ў лютым 2022 і хто паведаміў Буданаву, што асноўны ўдар расіян будзе на Гастомель. З’явілася вялікая публікацыя19

«Гэты ўдар цяжка пераацаніць». Чым унікальная атака «Фламінга» на завод у Воткінску1

З'явіліся новыя расцэнкі на газ, цяпло і электрычнасць для насельніцтва1

Частку трупаў нават не закопвалі. Адкрыліся вусцішныя падрабязнасці пра падзеж жывёлы ў Клецкім раёне

«Гігабайты скончыліся, ляжыць відэа». Беларусы дзеляцца, ці хапае ім мабільнага інтэрнэту пасля абмежаванняў11

У Слоніме навучэнку каледжа пазбавілі права самой распараджацца стыпендыяй

Папа Леў XIV незадаволены тым, што святары рыхтуюць казані праз штучны інтэлект1

У Польшчы затрымалі беларусаў, якія хацелі пераправіць у Расію камплектуючыя для ўдарных дронаў6

Карына Шуляк не атрымае ні цэнта са спадчыны Эпштэйна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў19

«Набліжаецца момант пералому сітуацыі». Вадзім Кабанчук пра план для беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць