Грамадства33

29-гадовага мытніка абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве

Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але меў беларускае грамадзянства.

Віктар Вараб'ёў. Фота: Укантакце

29-гадовы супрацоўнік мытні Віктар Вараб'ёў абвінавачваецца па пяці палітычных артыкулах:

  • здрада дзяржаве (частка 1 артыкула 356 КК)
  • перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў (частка 1 артыкула 426 КК)
  • садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК)
  • удзел у экстрэмісцкім фармаванні (частка 3 артыкула 361-1 КК)
  • грубае парушэнне грамадскага парадку (частка 1 артыкула 342 КК).

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў праекце Digital Intelligence Team, Віктар Вараб'ёў — ураджэнец Расіі, але мае беларускае грамадзянства. Ён працаваў на Мінскай цэнтральнай мытні.

Пасля школы паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці «Мікра– і нанаэлектронныя тэхналогіі і сістэмы».

«Вясна» даведалася, што ў 2014 годзе Вараб'ёў быў абвешчаны зніклым без звестак.

А «Медыязона» звярнула ўвагу на яго старонку ў сетцы Linkedin. Там пазначана, што з 2018 года Віктар працаваў старшым інжынерам па камунікацыях у мытні.

14 лютага 2025 года Вараб'ёва пачынаюць судзіць у Мінскім гарадскім судзе ў закрытым рэжыме. Па артыкуле за здраду дзяржаве яму пагражае да 15 гадоў зняволення, агулам жа — да 20 гадоў.

Віктар Вараб'ёў. Фота: Укантакце

Каментары3

  • Барадзед
    03.02.2025
    Здраджваюць дыктатуру, здраджваюць са страшнаю сiлаю.
  • Брэст
    03.02.2025
    Значыць, сумленны чалавек, раз судзяць
  • Жыгуль
    03.02.2025
    Лепшыя сядзяць, лайно саджае.

Цяпер чытаюць

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму6

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі па трывозе падымалі ў паветра знішчальнік для збіцця неапазнанага аб'екта3

Намеснік генеральнага пракурора: Выйшлі на свабоду — гэта з'ява часовая15

На свабодзе палітзняволеная Наталля Левая. Яна цяжарная, па плане нараджаць у сакавіку3

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт42

Былому міністру Брыло інкрымінуюць хабар паўтара мільёна даляраў5

У Расіі памёр мастак, зняволены за ўлёткі «Пуціняку на гіляку»1

У Вашынгтоне пачалося першае пасяджэнне трампаўскай «Рады міру»7

Спецпрадстаўнік Пуціна пацвердзіў, што Расія прапануе ЗША за зняцце санкцый здзелку коштам у трыльёны даляраў14

Пайшлі чуткі, што з беларускіх заправак знікне бензін АІ-92. У «Белнафтахіме» патлумачылі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму6

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода назад, але тады ён вярнуўся ў турму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць