Меркаванні2727

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў

Расійскія апазіцыянеры Уладзімір Кара-Мурза, Юлія Навальная і Ілья Яшын папярэдзілі пра наступствы супрацоўніцтва тэхналагічных кампаній з дыктатарскімі рэжымамі і прапанавалі рашэнне. Іх артыкул супаў у часе з патрабаваннямі лукашэнкаўцаў ад Гугла цэнзураваць кантэнт, даступны ў Беларусі.

Ілья Яшын, Юлія Навальная і Уладзімір Кара-Мурза на антываеннай дэманстрацыі расійскай эміграцыі ў Берліне. Фота AP Photo / Markus Schreiber

У многіх краінах свету — ад Расіі і Ірана да Венесуэлы і Кубы — аўтарытарныя рэжымы рэгулярна прымаюць законы, што абмяжоўваюць свабоду слова і правы грамадзян у інтэрнэце. І, як гэта ні парадаксальна, тэхналагічныя кампаніі з дэмакратычных краін часта ідуць на саступкі гэтым рэжымам, выконваючы іх патрабаванні, — адзначае група расійскіх праваабаронцаў у сваёй крытычнай калонцы ў The Washington Post.

Кожная такая саступка, даводзяць аўтары, гэта не проста юрыдычная фармальнасць, а канкрэтныя наступствы для жыцця людзей. У Іране адміністратары апазіцыйных медыяплатформаў былі пакараныя смерцю пасля таго, як іх даныя трапілі да ўладаў. У Расіі дзясяткі мільёнаў грамадзян страцілі доступ да нецэнзураванай інфармацыі пра вайну ва Украіне, у выніку чаго апынуліся ў інфармацыйнай ізаляцыі.

Юрысты кампаній заяўляюць, што яны абавязаныя падпарадкоўвацца мясцовым законам, але гэта не апраўдвае маральныя наступствы іх дзеянняў. Такі падыход — усяго толькі зручная адгаворка, бо не ўсе законы адпавядаюць нормам міжнароднага права і правам чалавека.

«Мясцовыя законы могуць патрабаваць забіць жанчыну за тое, што яна адкрыла твар, або пасадзіць чалавека на 15 гадоў за тое, што ён назваў вайну Пуціна злачынствам», — пішуць аўтары артыкула і прапануюць кампаніям замяніць прынцып сляпога «выканання мясцовых законаў нягледзячы ні на што» на

тры простыя прынцыпы, якімі павінны кіравацца тэхналагічныя кампаніі ў аўтарытарных краінах

Правы чалавека на першым месцы. Законы дыктатараў часта супярэчаць міжнародным нормам і Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Правы карыстальнікаў павінны мець прыярытэт над інтарэсамі дыктатараў. Кампаніі не павінны выконваць законы, якія парушаюць базавыя свабоды карыстальнікаў.

Фокус на рэальных наступствах. У аўтарытарных краінах законы часта выкарыстоўваюцца не для справядлівасці, а для рэпрэсій. Таму тэхналагічныя кампаніі павінны аналізаваць, як закон будзе прымяняцца на практыцы і якія рэальныя наступствы ён будзе мець для карыстальнікаў.

Кансультацыі з грамадзянскай супольнасцю. Перад прыняццем рашэнняў кампаніі павінны звяртацца да праваабаронцаў і спецыялістаў у галіне лічбавых правоў, каб зразумець, як іх дзеянні адаб'юцца на карыстальніках.

Прыклад Расіі

Аўтары звяртаюць увагу на дзеянні кампаніі Apple у Расіі. У 2023 годзе, калі Крэмль узмацніў задушэнне свабоды слова, кампанія пагадзілася на шэраг яго патрабаванняў: выдаліла з расійскага AppStore незалежныя медыя і больш за 50 VPN-сэрвісаў, што давала магчымасць расіянам абыходзіць цэнзуру.

Гэтыя цэнзурныя патрабаванні не былі законнымі ў класічным разуменні. У Расіі закон — гэта інструмент рэпрэсій, а не справядлівасці, — даводзяць аўтары.

Apple патлумачыла свае дзеянні тым, што альтэрнатывай было б поўнае блакаванне яе сэрвісаў у Расіі. Аднак праваабаронцы сцвярджаюць, што Крэмль проста блефаваў, каб прымусіць кампанію да саступак, і падкрэсліваюць, што гэта мог бы пацвердзіць любы расійскі эксперт па лічбавых правах, калі б кампанія звярнулася па кансультацыю.

«Пуцінскія чыноўнікі, іх сем’і і нават каханкі — усе яны карыстаюцца прадукцыяй Apple. Валоданне апошнім iPhone з'яўляецца сімвалам статусу ў Расіі», — пішуць аўтары і заклікаюць амерыканскія і заходнія тэхналагічныя кампаніі пачаць публічную дыскусію аб прынцыпах працы ў краінах, дзе кіруюць дыктатуры.

Каментары27

  • Клоўны
    03.02.2025
    Тэхналагічныя кампаніі альбо працуюць у аўтарытарных краінах па правілах і паняціях хунты, альбо ідуць на х. Вось і ўся тэорыя.
  • Маскоўскія імперцы , якія не маюць на радзіме , ў азіі не якой падтрымкі
    03.02.2025
    "Лідары расeйскай "апазіцыі"

    дадаў , Маскоўскія імперцы , якія не маюць на радзіме , ў азіі не якой падтрымкі, пры гэтым спрабуюць павучаць нас цывілізаваны свет , пытанне да вас імперцы , чый Смаленск , Крым ?
  • Маскоўскай імперыі не доўга засталося
    03.02.2025
    ХОПІЦЬ МАСКОЎСКІХ казак, наша дзяржава ВКЛ , мы Літвіны ! ЖЫВЕ ВКЛ 🏳❤🏳 !!!
    Маскоўскай імперыі не доўга засталося. БЕЛАРУСЫ / ЛІТВІНЫ / Беларусь /ВКЛ трэба 2 назвы выкарыстоўваць сёння ! , як Угорцы, Фіны, Албанцы і г.т Дэкаланізацыя ідзе , пра 5 -10 год Беларусь, будзе зусім іншая , сёння раю усім : садкі & клясы на Беларускай мове , размаўляем на кухнях на роднай мове, Уніяцтва, тады ўсе палітычныя выйдуць значна хутчэй ўсё у нашых руках спадары !
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Усе навіны →
Усе навіны

У Асіповіцкім раёне прызналі «дармаедамі» людзей з псіхічнымі захворваннямі1

Фэйсбук-старонку Лявона Вольскага прызналі «экстрэмісцкай»2

$5000 за метр. У Мінску з'явіўся прэміяльны дом, які па цане пераплюне нават Depo5

Што IT-бізнэс думае пра Ганну Рабаву, новую кіраўніцу Парка высокіх тэхналогій?8

Расія прапанавала прыпыніць агонь на асобных участках фронту на 2—3 дні8

Прапагандыст Салаўёў заклікаў расстраляць салдата, які запосціў відэа пра атаку дронаў20

У Стамбуле дамовіліся толькі пра новы абмен палоннымі

У Мінску знайшлі беларускія клубніцы па 10 рублёў за кілаграм

Мікалай Шарснёў перастае кіраваць беларускім футболам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць