Грамадства99

Лукашэнка заявіў пра ўзмацненне паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара

Аляксандр Лукашэнка настойвае на ўзмацненні паўнамоцтваў мясцовай улады ў дачыненні да прыватнага сектара. Адпаведную заяву ён зрабіў 6 лютага на нарадзе па пытаннях удасканалення прававога рэгулявання статусу старшыні выканкама базавага ўзроўню, піша БелТА.

Фота: Ali Cura Anadolu via Getty Images

«Я ставіў пытанне, якое было вельмі неадназначна ўспрынята некаторымі катэгорыямі грамадзян, — аб адказнасці старшыняў выканкамаў базавага ўзроўню за кіраванне па ўсіх напрамках, у тым ліку і прыватным сектарам. А то ў нас атрымліваецца, што прыватнік — гэта наогул не дзяржава, гэта дзяржава ў дзяржаве.

А ў той жа час мы на прыватніка вельмі разлічваем, і іх ролю, асабліва ў вытворчасці, таксама будзе павышана. Ну так старшыня райвыканкама павінен па асноўным сваім функцыянале кіраваць, патрабаваць і несці адказнасць аднолькава як за прыватны, так і за дзяржаўны сектар. І гэта тычыцца перш за ўсё кадраў», — заявіў Лукашэнка.

«Гэта жорсткае маё патрабаванне. Ад гэтага ніхто не павінен сыходзіць, разважаючы і ляпаючы языком пра нейкі лібералізм. У нас сёй-той яшчэ не наеўся гэтага лібералізму», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Ён нагадаў, што ідзе Год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці. Асноўная нагрузка пры рэалізацыі пастаўленых задач кладзецца на рэгіёны і іх кіраўнікоў.

«І што, старшыня райвыканкама будзе хадзіць кланяцца да кіраўнікоў прыватнага сектара, каб яны, да прыкладу, гэтыя задачы вырашалі? Рашэнні выканаўчага камітэта і старшыні выканкама павінны быць канчатковымі і абмеркаванню не падлягаць. У плане функцыяналу, які кладзецца на іх», — зазначыў Лукашэнка.

Каментары9

  • %
    06.02.2025
    Усе пад адзін грабяшок, усе ў шыхты і на будову сьветлай будучыні
  • імечка
    06.02.2025
    Літаральна калгасны фашызм.
    Л-І-Т-А-Р-А-Л-Ь-Н-А
    «Всё в рамках государства, ничего вне государства, ничего против государства»
  • Это по-совхозногородецки, по-лукашенковски!
    06.02.2025
    Никакого либерализма, только вертикальная вертикаль власти сверху донизу!

    Просто поражаешься, насколько последовательно проводит Лукашенко свою мечту - сделать абсолютно всех государевыми людьми и крепостными холопами.

    В его идеальной модели государство - это такой механизм, за оболочку которого без его ведома никто не вылазит, и все степени свободы контролируются его верховной властью.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Усе навіны →
Усе навіны

У МНС распавялі пра наступствы ўчорашняй непагадзі: пашкоджанні, падтапленні, паваленыя дрэвы1

Пад Мінскам учора бачылі смерч

Час для вялікага наступу Расіі: якімі могуць быць «апошнія 50 дзён вайны»3

Аўтобус Мінск — Вільня з'ехаў у кювет у Валожынскім раёне

Для гараджан — перамога, для вяскоўцаў — трагедыя. Што паказала дзяржаўнае апытанне пра Другую сусветную вайну24

Ахова і дзясяткі людзей у камандзе: за што жыве Офіс Ціханоўскай у Вільні?49

Ужо ў адзінаццаць гадоў? Ва ўсім свеце ўзрост пачатку першых месячных працягвае маладзець7

Шматдзетная амерыканская сям’я ўцякла ў Расію ад «ЛГБТ-прапаганды». Муж ужо трапіў на вайну18

«Такога яшчэ не было». Адбылася масіраваная атака на Крывы Рог, Вінніцу, Харкаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій28

Кіраўнік Ліды заклікаў сілавікоў не спыняць палітычных рэпрэсій

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць