Грамадства33

У Мінску ліквідуюць два клубы баявых мастацтваў

У Мінскім гарадскім судзе 12 лютага будуць разгледжаныя пазовы аб ліквідацыі двух клубаў баявых мастацтваў, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства. Працэс у дачыненні да грамадскага аб’яднання «Сёбуайкі», ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі (ГУЮ) Мінгарвыканкама, правядзе суддзя Дар’я Маргайлік, піша «Позірк».

Ілюстрацыйнае фота: Makunin / pixabay.com

Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, згаданае аб’яднанне — клуб айкідо (сучаснае японскае баявое мастацтва). Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыя зарэгістраваная 6 жніўня 2000 года.

Кіраўніцтва «Сёбуайкі» накіроўвала ў ГУЮ Мінгарвыканкама справаздачу, паводле якой на 1 студзеня 2024 года ў аб’яднанні не было ніводнага члена, аніякіх мерапрыемстваў у 2023-м яно не праводзіла, даходаў і выдаткаў не мела.

Другая арганізацыя, якую маюць намер ліквідаваць улады, — спартовае грамадскае аб’яднанне «Байцоўскі клуб «Барацьбіцкі стыль». Адпаведны іск сталічнага ўпраўлення юстыцыі разгледзіць суддзя Алена Крук.

Паводле звестак з АДР, гэты клуб зарэгістраваны 7 верасня 2012 года, аднак 14 лістапада 2024-га ягоная дзейнасць была прыпыненая — на падставе рашэння Мінгарсуда. Верагодна, з гэтай прычыны арганізацыя не справаздачылася перад рэгістрацыйным органам пра гадавую дзейнасць. Згодна з архіўным дакументам, на 1 студзеня 2023 года ў аб’яднанні было 15 членаў.

У 2022 годзе «Барацьбіцкі стыль» правёў тры мерапрыемствы: турнір па ММА (змешаныя баявыя мастацтва) «TFC» з удзелам двух чалавек, а таксама два чэмпіянаты Беларусі па ММА — з пяццю і трыма ўдзельнікамі адпаведна. Пры гэтым ні даходаў, ані выдаткаў аб’яднанне ў справаздачным годзе не мела.

Паводле звестак з рэестра Міністэрства па падатках і зборах пра даўжнікоў, у «Барацьбіцкага стылю» на 1 студзеня 2025 года была запазычанасць.

Каментары3

  • даведка
    08.02.2025
    Первый клуб айкидо учредил не тот японец, которого судят за шпионаж против РБ?
  • даведка
    08.02.2025
    Как же я без всяких регистраций и клубов постигал боевые искусства в подвале?!
  • СС
    10.02.2025
    даведка, кто вам сказал что это были "боевые искусства"? доморощенный сенсей 25-ого дана?

Цяпер чытаюць

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі1

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Усе навіны →
Усе навіны

У цягніку Віцебск—Мінск п'яны пасажыр ударыў спадарожніка нажом у шыю1

Памёр расійскі пісьменнік Рой Мядзведзеў2

Мацкевіч — Пракоп’еву: Ціханоўскі — таксама індывідуальны гулец, сышліся дзве адзіноты. У вас абодвух нічога не атрымаецца25

Галоўны апанент Орбана прызнаўся, што ўляпаўся ў сэкс-скандал. «Класічны кампрамат расійскага тыпу»25

Вяртаецца сцюжа. Месцамі да мінус 24°С

У Мінску прадалі кватэру Герасімені9

Найбольш папулярны тэатр у Мінску пакінуў ягоны дырэктар

Уначы амаль па ўсёй краіне была плюсавая тэмпература

Пісаў у чатах па-беларуску і сам рамантаваў сваё аўто. Кіраўніка інавацый IT-кампаніі 4RM Systems кінулі за краты за палітыку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі1

«Яна не выглядала шчырай, была ў масцы». Паўлючэнка пра сустрэчу Калеснікавай з беларускімі журналістамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць