Свет44

Meta стварыла тэхналогію для набору тэксту сілай думкі

Тэхналогію распрацоўвалі шмат год, але цяпер яна гатова для выкарыстання, піша MIT Technology Review.

Даследчыкі ў галіне нейрабіялогіі і штучнага інтэлекту змаглі стварыць механізм, які аналізуе працу чалавечага мозгу і вызначае, якія клавішы для набору тэксту трэба націснуць.

Але створаная сістэма важыць паўтоны, каштуе 2 мільёны даляраў і не можа працаваць па-за межамі лабараторыі.

«Спроба зразумець дакладную архітэктуру або прынцыпы працы чалавечага мозгу можа стаць асновай для развіцця машыннага інтэлекту», — расказаў Жан-Рэмі Кінг, кіраўнік даследчай групы Meta па мозгу і штучнаму інтэлекту.

Сканер, які выкарыстоўваецца ў новым даследаванні, збірае магнітныя сігналы, якія генерыруюцца ў кары галаўнога мозгу пры ўзбуджэнні нейронаў. Яго неабходна выкарыстоўваць у экранаваным памяшканні, паколькі магнітнае поле Зямлі ў трыльён разоў мацней, чым у чалавечым мозгу.

Эксперымент па наборы тэксту праводзіўся з удзелам 35 добраахвотнікаў у даследчым цэнтры ў Іспаніі. Кожны з іх правёў у сканеры каля 20 гадзін, набіраючы фразы тыпу «el procesador ejecuta la instrucción» (працэсар выконвае каманду), у той час як сігналы іх мозгу перадаваліся ў сістэму глыбокага навучання, якую Meta называе Brain2Qwerty.

Кампанія падкрэслівае, што распрацоўка прызначана для фундаментальных даследаванняў, а не для стварэння камерцыйнага прадукту.

Каментары4

  • Жіція не moje
    10.02.2025
    Имя, кахбэ Хітразачосаны даўно счытываець прама з бюляценяў і неяк вас ента ў асобенасьці не клапоціць )))
  • Угу
    10.02.2025
    Праз 10 гадоў такю штуку можна будзе ў кішэні насіць
  • Мэта
    10.02.2025
    ..., but it’s stuck in the lab

Цяпер чытаюць

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць