Эканоміка1313

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе

У студзені 2025 года прыняў рашэнне закрыць свой бізнэс у Еўрасаюзе вядомы беларускі касметычны холдынг «Беліта-Вітэкс», высветліў Plan В. Прычыны рашэння невядомыя. 

Дзесяць гадоў — у топку гісторыі

У заснавальніка беларускай касметычнай галіны, які вырабляе сотні найменняў крэмаў, шампуняў, геляў і іншае, з 2013 года існаваў цалкам легальны канал паставак на рынак Еўрасаюза — зарэгістраваная ў Латвіі дыстрыб'ютарская кампанія Euro B&V.

«Беліта-Вітэкс» першапачаткова стваралася з удзелам італьянскіх інвестараў, каб задавальняць патрэбы ў якаснай касметыцы жыхароў Беларусі і астатняй постсавецкай прасторы. Аднак пасля таго, як гэты рынак быў у асноўным асвоены, яе ўладальнікі рызыкнулі паспрабаваць свае сілы і ў Еўропе.

Латвія стала базавай краінай. На афіцыйным сайце вытворцы да гэтага часу значацца звыш дзясятка крам Euro B&V у Рызе, Юрмале і Елгаве. Гандлёвыя пункты таксама ёсць у Румыніі і Чэхіі.

Касметыку беларускіх брэндаў «Беліта» і «Вітэкс» можна было купіць па іншых каналах у Польшчы і іншых краінах Еўрасаюза.

Наколькі паспяховы быў еўрасаюзаўскі бізнэс «Беліты-Вітэкс»?

Еўрасаюзаўскі бізнэс «Беліты» даволі паспяховы, калі ўлічыць што адзін з самых канкурэнтных рынкаў свету даўно падзялілі транснацыянальныя карпарацыі накшталт Unilever, Henkel і т.п. Напрыклад, нават у «кавідны» 2020-ы год, паводле справаздачы, Euro B&V нагандлявала на 1,5 млн еўра і была прыбытковай.

У наступныя два гады продажы праселі да каля мільёна еўра і бізнэс пайшоў у страты. Але ўжо ў 2023 годзе сітуацыя выправілася. Пры выручцы прыкладна мільён еўра Euro B&V ізноў выйшла на прыбытковасць. Для параўнання: аб'ём продажаў расійскай дачкі «Беліта-Вітэкс-С» у гэтым жа годзе быў большы ў тры разы.

Звестак па 2024 годзе яшчэ няма. Магчыма, зыходзячы з іх, можна было б зразумець, што прымусіла ўладальнікаў «Беліта-Вітэкс» сабрацца і прыняць рашэнне аб ліквідацыі бізнэсу ў Еўропе. 

Каментары13

  • Андрусь
    11.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Усё лагічна
    11.02.2025
    Усяго мільён выручкі за год з пары дзясяткаў крам у розных краінах? Гэта ж проста слёзы. Па лічбах бачна, што гэтая прадукцыя мала каго цікавіць у Еўропе. Хай у беларускай "Капеечцы" прадаюць свае гелі і шампунькі, там ім і месца.
  • Каму належыць "Капеечка"?
    11.02.2025
    Усё лагічна, вы ўпэўнены, што "Капеечка" беларуская, а не расейская гандлёвая сетка?

Цяпер чытаюць

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд8

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Усе навіны →
Усе навіны

Граўцоў купіў «Экономическую газету»

Прадпрымальніка з Мінска адправілі ў калонію па чатырох палітычных артыкулах

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба3

Шасцігадовы сын галкіпера «Баварыі» памёр пасля працяглай хваробы

Палітвязень расказаў, як звычайныя крымінальнікі аб’явілі галадоўку, каб палепшыць умовы ўтрымання палітычных5

Дадаў цыянід у пратэінавы напой. Стаматолаг атруціў жонку, а затым спрабаваў забіць следчага3

Масіраваная атака БПЛА на Расію: пажары на нафтазаводах, радыёзаводзе і выбухі каля вайсковага аэрадрома6

Расіяне выбралі, які помнік будзе пастаўлены ў Гомелі32

Штучны інтэлект можа прывесці да вымірання чалавецтва, папярэджваюць эксперты14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд8

Легендарная журналістка Любоў Лунёва расказала пра Віктара Лукашэнку і аднакурснікаў, стварэнне «Вясны» і палітычны бамонд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць