Усяго патроху33

У Дубаі прэзентавалі першы прыватны самалёт для вечарынак. Расказваем, што ўнутры і колькі каштуе арэнда 

«Ён быў створаны для тых, хто хоча проста атрымліваць асалоду ад грошай, пакуль не памёр».

Люксавы самалёт для вечарынак 9H-Five ACJ Airbus A220-100. Фота: aviapages.com

Дубайская кампанія Five Hotels and Resorts запусціла першы прыватны люксавы самалёт для вечарынак ACJ TwoTwenty, які зможа выконваць чартарныя рэйсы ў многія гарады і на розныя курорты свету. Пра гэта 10 чэрвеня напісала агенцтва The Guardian.

Гэты «пяцізоркавы самалёт для вечарынак» коштам 80 мільёнаў даляраў мае ўласны Wi-Fi, магутную гукавую сістэму, умантаваныя ў столь святлодыёдныя лямпы, танцавальную і абедзенную зоны, кіназалу, ложак памерам king-size і душ. Пасажырам таксама будуць выдаваць фірмовыя піжамы, маскі і тапачкі ад кампаніі Five.

Бізнэс-джэт можна арандаваць за 13 тысяч даляраў у гадзіну. А пералёт з Лондана ў Дубай можа абысціся прыкладна ў 5 тысяч даляраў на чалавека, калі вечарынку ў паветры вырашыць арганізаваць група з 16 чалавек (гэта максімальная колькасць пасажыраў, якую можа змясціць самалёт).

«Наш джэт відавочна будзе па кішэні толькі для вельмі багатых людзей, якія проста захочуць атрымліваць асалоду ад грошай, пакуль яшчэ жывыя. Напрыклад, да нас ужо звяртаўся вельмі вядомы прафесійны футбаліст для пералёту з Блізкага Усходу ў Мадрыд, а іншы кліент нядаўна арандаваў самалёт для двухтыднёвага падарожжа па выспах Карыбскага мора. Увогуле, на найбліжэйшыя месяцы ёсць ужо як мінімум шэсць браніраванняў», — распавёў выканаўчы дырэктар Five Hotels and Resorts Алокі Батра.

Частка інтэр'ера люксавага самалёта для вечарынак ад кампаніі Five Hotels and Resorts. Фота: aviapages.com

Пры гэтым ён дадаў, што некаторыя звароты аб арэндзе самалёта былі крыху вар’яцкімі: напрыклад, адзін хлопец быў гатовы заплаціць 70 тысяч даляраў толькі за тое, каб зрабіць прапанову сваёй дзяўчыне. Аднак яму адмовілі.

Каментары3

  • Стоўбцы рдк
    12.06.2023
    Навошта такія навіны?)
    Мы ў Беларусі думаем як выжыць, а Вы яшчэ соль на рану сыпяце)
  • Axel Justas
    12.06.2023
    Хутчэй бы ўжо зялёныя тэхналогіі выціснулі гэтыя нафтавыя эканомікі ў нябыт. Дубаі як раз яскравы прыклад як бязглузда можна марнатравіць грошы на ўсялякую лухту, абсалютна не робячы хоця б нейкага стратэгічнага планавання. Усё грамадства пабудавана на працы гастарбайтэраў (што танных з Азіі, шта дарагіх з Эўропы ды ЗША), а самі мясцовыя ўвогуле не генеруюць ні культуры, ні навукі, ні камерцыйных прадуктаў. Калі прыйдзе час і трэба будзе зарабляць грошы уласнай працай - яны ж увогуле ня ведаюць, што гэта такое.
  • Tancor disco
    12.06.2023
    Аквадыскатэка ёсць???

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына парваў пашпарт былой жонкі, каб не пакідаць ёй сваё прозвішча1

Шуневіч з жонкай не выйгралі права на паляванне на мядзведзя. Конкурс праводзіла арганізацыя Шуневіча4

«Пякельная праца». Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў у дзень на чарніцах

Прадставілі новую калекцыю школьнага адзення на будучы сезон ФОТЫ3

На лідара «Палаца» Алега Хаменку завялі крыміналку за супрацу з медыя3

Мінчане скардзяцца, што ў горадзе вельмі моцна смярдзіць. Санстанцыя кажа, што непакоіцца няма пра што5

Фэйкавая журналістка «Новая газета Еўропа» спрабавала ўзяць інтэрв’ю ў Паўла Латушкі4

Што насамрэч знаходзіцца побач з курскім пляжам, на якім ад украінскіх дронаў пацярпелі людзі4

Беларусы ва Уроцлаве плятуць маскіровачныя сеткі для Украіны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай35

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць