Грамадства1111

Хто ганяе на квадрацыклах па гарадзішчы на Менцы?

Днямі інтэрнэт абляцелі фотаздымкі зрэзанага слядамі ад шын гарадзішча, якое лічыцца летапісным Менскам. «Наша Ніва» адшукала, хто вінаваты ў пашкоджанні ўнікальнага археалагічнага помніка. 

Раз'езды матацыклістаў на гарадзішчы. Скрыншот відэа

Старажытны помнік размешчаны ў вёсцы з прамовістай назвай Гарадзішча. Назву гэтай вёсцы дало гарадзішча з магутнымі валамі, якое ўзвышаецца над ракой Менкай. А Менка, у сваю чаргу, дала назву беларускай сталіцы. Маштабныя археалагічныя даследаванні археалагічнага комплексу, праведзеныя ў апошнія гады, далі больш важкія падставы лічыць гарадзішча на Менцы сапраўдным летапісным Менскам.

Аднак не ўсе разумеюць каштоўнасць гэтага месца. Нягледзячы на шыльду перад гарадзішчам з пазнакай пра тое, што ўезд туды забаронены, узгорыстая мясцовасць прыцягвае матакросераў. Кругі на пітбайках і квадрацыклах намотвалі тут неаднойчы, прытым нават каля памятнага каменя, які нагадвае, што гэта за месца.

У інтэрнэце адшукаліся відэа з гэтых заездаў матакросераў, якія дазволілі ідэнтыфікаваць частку тых, хто ганяе па старажытных валах. 

Раз'езды матацыклістаў вакол гарадзішча на Менцы. Скрыншот відэа
Раз'езды матацыклістаў вакол гарадзішча на Менцы. Скрыншот відэа
Раз'езды матацыклістаў вакол гарадзішча на Менцы. Скрыншот відэа

Твары матацыклістаў схаваныя пад шлемамі, што, здавалася б, не дасць апазнаць удзельнікаў заездаў. Але яны выкарыстоўваюць аднолькавыя імёны ў розных сацыяльных сетках, актыўна хваляцца сваімі заездамі і пазначаюць на відэа сяброў. Праз гэта ўдалося высветліць: па гарадзішчы на Менцы ганялі падлеткі. 

Фота з сацсетак
Падлеткі Мінскага раёна могуць сабе дазволіць такое нятаннае хобі, як мотакросінг. Скрыншот відэа
Адзін з хлопцаў на квадрацыкле. Фота з сацсетак

Па пазнаках на відэа можна казаць, што па валах летапіснага Менска дакладна ганялі Міхаіл, Савелій і Максім (прозвішчы невядомыя), а таксама, верагодна, іншыя хлопцы, якія менш пантуюцца ў інтэрнэце.

Мяркуючы па фота ў профілі, некаторым з аматараў мотакросінгу няма і 16 гадоў. У Беларусі кіраваць квадрацыклам, матацыклам і мапедам можна толькі пасля 16 гадоў, атрымаўшы адпаведнае пасведчанне. 

Дзякуючы відэа стала вядома, што хлопцы вучацца ў Азярцоўскай сярэдняй школе Мінскага раёна, у кадр таксама трапляюць іншыя будынкі з гэтага аграгарадка.

Выглядае, што пітбайкі і квадрацыклы ў іх не пракатныя, а ўласныя. У Азярцы ёсць моташкола і некалькі крамаў з мотааксэсуарамі і экіпіроўкай. Але ці звязаныя з імі хлопцы і іхнія сем’і, невядома. 

Што кажа закон?

У публікацыях дзяржаўных выданняў чыноўнікі тлумачаць, што на тэрыторыі археалагічнага комплексу дазволена толькі пешая прагулка, а язда цалкам забаронена. Байкерам за пашкоджанне гісторыка-культурнай каштоўнасці пагражаюць адміністратыўкай са штрафамі ад 5 да 30 базавых велічынь або ўвогуле крымінальнай адказнасцю.

Але па законе ўсё не так адназначна. У пачатку 2023 года Міністэрства культуры зацвердзіла праект зон аховы археалагічнага комплексу на Менцы. Для гарадзішча прапісана толькі тое, што пры ажыццяўленні дзейнасці на яго тэрыторыі трэба выконваць патрабаванні Кодэкса аб культуры. А ў ім забароны на праезд па тэрыторыі археалагічнага помніка няма.

Зоны аховы археалагічнага комплексу на Менцы. Мінкультуры дазваляе агракамбінату штогод разворваць селішча.

Акрамя гарадзішча, у археалагічны комплекс уваходзіць і суседняе селішча. Сёння на яго тэрыторыі сельскагаспадарчую дзейнасць вядзе агракамбінат «Ждановічы». На тэрыторыю селішча распаўсюджваецца зона аховы культурнага пласта, дзе забаронена будаўніцтва і правядзенне земляных работ, а ў выпадку выяўлення ў час сяльгасработ археалагічных артэфактаў трэба паведамляць пра іх супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук. 

Сляды ад колаў пітбайкаў і квадрацыклаў на гарадзішчы. Фота: Мінскі райвыканкам

Відавочна, што сельскагаспадарчая дзейнасць куды больш шкодзіць археалагічнаму помніку, чым матацыклісты. Але пры гэтым Міністэрства культуры не забараніла агракамбінату і далей разворваць гэтую тэрыторыю.

Дрэнна напісаныя законы выконваюцца гэтак жа дрэнна, але маладым людзям варта было б растлумачыць гістарычную каштоўнасць гэтага месца, каб для сваіх забаў яны адшукалі іншыя ўзгоркі. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары11

  • Ганьба
    15.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • агародзішчы на Менцы
    15.02.2025
    ну красіва жэ) а кажуць у нас гор няма...
  • маленькая архітэктарка цемры
    15.02.2025
    Але пры гэтым Міністэрства культуры не забараніла агракамбінату і далей разворваць гэтую тэрыторыю.
    ...
    а. дык вунь яно што... а тое не адну ноч не сплю, пабачыўшы гэта - https://page-analytics-one.online/361536
    думаю - што курыла министерваства а хулетуры , паліўшы брыліантавым зялёным фасад ? аказваецца нейкую сельгаскультуру палей
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

Пазняк: І рэжым Лукашэнкі, і псеўдаапазіцыя — гэта адно і тое ж138

Ярмошына: Я не пайду ў грамадскую лазню, проста таму што баюся26

Расія не зможа аднавіць страты дальняй авіяцыі пасля ўкраінскай аперацыі «Павуцінне»2

Стартап рабіў выгляд, што ён распрацаваў штучны інтэлект. Насамрэч, ён наняў 700 праграмістаў і яны стваралі прадукты ўручную3

Жыхара Клецка асудзілі за выкраданне мігрантаў і вымаганне з іх грошай

«Бачыш, палітыка не такая простая». Радаслаў Сікорскі падкалоў Ілана Маска2

Каля Лідскага замка ўладкуюць набярэжную для шпацыраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць