Грамадства157157

ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па Еўропе Крыс Сміт сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком КДБ Іванам Церцелем і абмяркоўваў умовы здзелкі, піша The New York Times.

Фота: Gavriil Grigorov Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Вызваленне Аляксандрам Лукашэнкам на гэтым тыдні грамадзяніна ЗША і двух беларускіх палітвязняў можа стаць першым крокам да маштабнай угоды паміж Вашынгтонам і Мінскам. Пра гэта распавёў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША ў Еўропе Крыс Сміт на сустрэчы дыпламатаў у Вільні, паведамляе The New York Times.

Такім чынам Вашынгтон спрабуе дамагчыся ў тым ліку зніжэння ўплыву Масквы на Мінск, патлумачыў амерыканскі дыпламат.

Падчас візіту ён сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком беларускага КДБ Іванам Церцелем.

У рамках здзелкі, як распавёў Сміт у Вільні, Лукашэнка можа вызваліць мноства палітвязняў, у тым ліку шырока вядомых. Узамен ЗША аслабяць санкцыі супраць беларускіх банкаў і экспарту калійных угнаенняў.

Галоўнай мэтай ЗША Сміт назваў вызваленне большай колькасці палітвязняў. Яшчэ адна важная мэта — даць Лукашэнку «перадышку па-за арбітай Расіі», кажуць суразмоўцы журналістаў.

Сміт сказаў, што пытаўся ў Лукашэнкі, ці гатовы той згарнуць рэпрэсіі, і Лукашэнка адказаў станоўча.

Сміт курыраваў палітыку ЗША па Беларусі і пры мінулай амерыканскай адміністрацыі. Перамовы з саюзнікамі ЗША аб змякчэнні санкцый ён пачаў яшчэ летась.

На брыфінгу для заходніх дыпламатаў у Вільні Сміт таксама сказаў, што ў Лукашэнкі пры сустрэчы не было ніякіх прыкмет пагаршэння здароўя. Ён здаваўся ўпэўненым і цалкам кантралюючым сітуацыю, перадалі крыніцы газеты словы дыпламата.

Сам Сміт публічна не казаў, з кім сустракаўся і што абмяркоўваў. Дзярждэпартамэнт ЗША не адказаў на запыты газеты.

Каментары157

  • Пытанне да Міколы Бугая
    15.02.2025
    Якую роль мае ў працэсах Святлана Ціханоўская?
  • нк такі, як ёсць
    15.02.2025
    Што перашкодзіць набраць новых вязняў?
  • Proteus
    15.02.2025
    Што ты будзеш рабіць. 30 год адрывалі адрывалі, а ён пры кожнай магчымасьці здае краіну.

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

Крык душы маці з Мінска: «Чаму гэтых недафатографаў-бізнэсменаў усё яшчэ пускаюць у дзіцячы сад?!»21

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды14

З 1 снежня на ўчастку МКАД забароняць рух ціхаходаў1

Беларускі архітэктар пабываў у Стакгольме і застаўся ў поўным захапленні — не ад багацця, а ад прадуманасці і разнастайнасці23

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць7

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць