Грамадства

У Баранавічах мужчына тры гады ездзіў бясплатна на транспарце — ліпавыя дакументы яму зрабіў сябар

Раскрылася справа выпадкова: кантралёры палічылі, што мужчына не выглядае як інвалід першай групы, таму вырашылі ўсё праверыць.

Фота: Дзяржкамітэт судовых экспертыз

У Баранавічах мужчына знайшоў спосаб ездзіць бясплатна на грамадскім транспарце. Але праз тры гады яго раскрылі.

Пенсіянер 1950 года нараджэння паказаў кантралёрам у грамадскім транспарце пасведчанне інваліда I групы. Аднак тыя западозрылі падман: ім падалося, што мужчына не выглядае як чалавек з апошняй групай інваліднасці. Рэвізоры вырашылі адправіць дакумент на экспертызу.

Аказалася, што бланк дакумента, які паказаў ім мужчына, сапраўдны, але фатаграфію на ім замянілі ўручную, а некаторыя запісы падправілі, паведамілі ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.

Мужчыну затрымалі. Ён расказаў, што ліпавае пасведчанне тры гады таму яму зрабіў прыяцель. Ён узяў дакумент памерлага знаёмага, замяніў там фатаграфію і ўнёс іншыя звесткі. Цяпер мужчынам будуць займацца сілавікі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»19

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дазволіў ЦРУ праводзіць тайныя аперацыі ў Венесуэле2

У Драздах прадаюць дом, які пабудаваў былы прэм'ер Навіцкі на льготны крэдыт6

Жанчына ў Польшчы 27 гадоў правяла не выходзячы з кватэры. Ніхто не думаў, што яна там1

З'явіўся рэйтынг самых моцных і самых слабых сусветных пашпартоў. Беларускі ў сярэдзіне8

У Беларусі выпусцілі чыпсы са смакам сала ФОТАФАКТ2

Самалёт з кіраўніком Пентагона на борце зрабіў вымушаную пасадку ў Вялікабрытаніі

Пуцін у Маскве гаварыў пра вечную дружбу з сірыйскім лідарам, якога 9 гадоў таму пагражаў «знішчыць»4

Michelin выдаў ганаровыя ключы найлепшым гатэлям свету3

«Хвастаць людзей не трэба». Беларус прыехаў у Польшчу і стаў пармайстрам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»19

Лукашэнка даручыў Кубракову разабрацца з тымі, хто п’е каву на АЗС, і навесці там «жалезны парадак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць