Грамадства

У Наваполацку мужчыну судзілі за незаконнае правядзенне «Мазгабойні»

Жыхар Наваполацка ў адной з кавярняў горада рэгулярна праводзіў квіз-гульню «Мазгабойня». За ўдзел у ёй трэба было заплаціць 10 рублёў, але чэк пры гэтым не выдавалі. Урэшце гэтым зацікавілася падатковая інспекцыя, паведамляе прэс-служба Эканамічнага суда Віцебскай вобласці.

Мужчына ў выніку сваёй дзейнасці зарабіў 1440 рублёў, але займацца такой прадпрымальніцкай дзейнасцю можна толькі пасля рэгістрацыі суб'екта гаспадарання.

На судовым пасяджэнні мужчына прызнаў віну і растлумачыў, што да кастрычніка 2024 года быў на ўліку ў падатковай як самазаняты, а пакуль праводзіў гульні, займаўся дакументамі па рэгістрацыі юрыдычнай асобы. За 6 дзён да суда ён якраз яе зарэгістраваў.

Суд прыйшоў да высновы, што ў дзеяннях мужчыны ёсць прыкметы незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Яму далі штраф 2 базавыя велічыні (84 рублі) без канфіскацыі даходу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым18

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць