Грамадства3030

«Мінсктранс» пракаментаваў абвесткі ў грамадскім транспарце на рускай мове

Мінчукі заўважылі, што на маршрутах грамадскага транспарту стала гучаць больш рускай мовы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

З пытаннем, чаму абвесткі загучалі па-руску, мы звярнуліся ў «Мінсктранс» як звычайныя грамадзяне. Там адказалі, што «ў нас дзве афіцыйныя мовы» (хутчэй, мелася на ўвазе, што яны маюць статус дзяржаўных), таму абвесткі могуць гучаць на любой з іх.

«Што да таго, што ўсё абвяшчаецца на рускай, — трошкі з вамі не згодны. Назвы прыпынкаў адназначна абвяшчаюцца на беларускай мове, а інфармацыя агульнага характару, кшталту «Праходзьце ў сярэдзіну салона» ці «Здымайце заплечнікі», на адным прыпынку можа гучаць па-руску, а праз некалькі прыпынкаў — па-беларуску», — патлумачылі па тэлефоне.

У «Мінсктрансе» дадалі, што дубляваць аб'явы на дзвюх мовах не хапіла б часу, таму было прынята такое рашэнне.

Аднак там не змаглі патлумачыць, чаму раней хапала абвестак толькі на беларускай, а цяпер вырашылі дадаць рускую мову. Толькі чарговы раз паўтарылі, што ў Беларусі дзве афіцыйныя мовы, таму цяпер будзе так.

Нагадаем, што напрыканцы мінулага года прарасійская даносчыца Вольга Бондарава патрабавала ад дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс», каб прыпынкі ў грамадскім транспарце аб’яўлялі не толькі на беларускай, але і на рускай мовах. 

Тады праўладная блогерка атрымала адказ за подпісам кіраўніка арганізацыі, што аб’явы на дзвюх мовах немагчымыя. Транспарт на прыпынках стаіць не больш за хвіліну — умясціць у гэты адрэзак паведамленні на рускай і беларускай складана. Акрамя таго, «Мінсктранс» згадаў і інфармацыю на рускай мове, якая гучыць на маршрутах. 

Мяркуючы па зменах, магчыма, «Мінсктранс» пайшоў-такі на саступкі Бондаравай. 

Каментары30

  • даведка
    19.02.2025
    Потому что устами младенца Бондаревой глаголет истина КГБ.
  • дочка Максима Дизайнера
    19.02.2025
    гулялі неяк з малым ля школы (гэта было больш за 15 год таму), прыбеглі дзве дзяўчушкі-хахатушкі (малодшых класаў), нявольна стала сведкай іх гульні. адна кажа другой - "давай играть в транспорт". "давай". далей яны поўзаюць па турнікетах-змейках і далейшы дыялог у іх, цалкам зрусіфікаваных, адбываецца па...беларуску - "асцярожна. дзверы зачыняюцца. наступны прыпынак.." - кажуць яны
    вясна 2019... сочынскі посталімпійскі гарналыжны курорт... прыгнулі ранкам на аўтобус, які курсуе паміж хутказробленымі гарналыжнымі курортамі, каб трапіць на вельвет...
    малы (12 тады яму было) піхае мяне ў бок:
    - мам, это автобус МАЗ.
    - да не может такого быть. - я, разляпляючы вочы і намагаючыся вылічыць адлегласць ад нас да гарналыжнага курорта...
    - мам, ну серьезно. у меня, когда мы только в автобус вошли, ощущение было, что сейчас я услышу - 'асцярожна. дзверы зачыняюцца. наступны прыпынак..'
    )
    па прыбыцці ў пункт прызначэння не паленавалася, абегла ў касманаўцкіх (гарналыжных) ботах аўтобус - а і праўда - МАЗ
  • дочка Максима Дизайнера
    19.02.2025
    павага Мінсктрансу. грамадскі транспарт застаецца адной з апошніх выспаў мовы ў вонкавай прасторы

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча9

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць