Чаму ўлады хочуць выціснуць былых палітзняволеных за мяжу?
Прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі намякнуў, што адной з умоваў для вызвалення знакавых палітвязняў у перамовах з ЗША можа быць іх абавязковы выезд за мяжу. Але, як бачым, нават санітарцы з Пінска Алене Маўшук не далі застацца ў краіне пасля вызваленне і адвезлі да мяжы. «Наша Ніва» спытала ў аналітыка Валера Карбалевіча, чаму рэжым абраў такую тактыку.
Аляксандр Лукашэнка хоча задушыць любое вольнадумства ў краіне. Фота: AP/Pavel Bednyakov
Ідэя не новая
Прымусовы вываз апанентаў для рэжыму Лукашэнкі — практыка не новая. Яскравыя прыклады такім дзеянням — вываз Святланы Ціханоўскай у 2020-м.
Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч адзначае, што ў былых палітвязняў, па вялікім рахунку, асабліва няма іншага выбару, акрамя як выехаць за мяжу.
«Над імі стаіць жорсткі кантроль, іх увесь час цягаюць і не даюць спакойна жыць. Ёсць шмат выпадкаў, калі былых палітвязняў садзілі паўторна. Акрамя гэтага, такім людзям вельмі складана працаўладкавацца, бо іх нідзе не прымаюць», — адзначае аналітык.
Карбалевіч мяркуе, што ўладам прасцей выціснуць чалавека з краіны, чым выдаткоўваць рэсурсы на тое, каб пільна сачыць за ім і быць упэўненымі, што ён зноў не пачне весці пратэсную дзейнасць.
Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»
Альтэрнатывай можа быць толькі публічнае раскаянне
Аналітык адзначае, што ўлады бачаць толькі два месцы для нелаяльных да іх: або яны знаходзяцца за мяжой, або сядзяць за кратамі.
«У краіне не павінна заставацца людзей з апазіцыйнымі поглядамі. У іх такая логіка. Альтэрнатывай, бадай, можа быць толькі публічнае раскаянне, і тады, магчыма, цябе прымуць.
Калі ў краіне фармуецца таталітарная сістэма, то такім людзям проста няма месца ў ёй. Тым больш, калі гаворка ідзе пра нейкія знакавыя фігуры.
Уявіце, што Віктар Бабарыка выходзіць на свабоду — і тут да яго вялікая цікавасць. Замежныя журналісты могуць да яго прыязджаць, пачынаюць аднаўляцца нейкія сувязі. Навошта ўладам такі клопат? Таму ім лепш выціснуць чалавека за мяжу», — тлумачыць логіку лукашыстаў аглядальнік.
Улады выбіраюць меншую з праблем
Пры гэтым Карбалевіч не адмаўляе, што вываз знакавых асоб за мяжу таксама мае свае мінусы, паколькі такія людзі пачынаюць актыўна раздаваць інтэрв'ю і выступаць супраць рэжыму.
Але гэта аналітык называе меншай праблемай для ўладаў, бо чым менш апанентаў Лукашэнкі знаходзіцца ў краіне, тым лепш для рэжыму.
«Калі ўлады сапраўды маюць нейкія дамоўленасці і хочуць размарозіць адносіны з Захадам, то для іх гэта даволі простае выйсце. Яны выпускаюць чалавека з турмы, нібыта выконваюць свае абавязкі, але пры гэтым адразу вывозяць яго з краіны».
Кажучы простымі словамі, улады ставяцца да сваіх апанентаў у стылі: няма чалавека ў краіне — няма праблемы.
Замежныя акцыі таксама не даюць Лукашэнку спакою
Пры гэтым Валер Карбалевіч лічыць, што нельга сцвярджаць, што ўлады не хвалюе тое, што беларусы робяць за мяжой.
«Яны змагаюцца з актыўнасцямі, якія адбываюцца за мяжой, бо мы бачым, якія рэпрэсіі яны чыняць у адносінах да людзей, якія выходзілі на акцыі за мяжой. Безумоўна, уладу гэта хвалюе, і яны даволі эфектыўна з гэтым змагаюцца — заводзяць крымінальныя справы, пагражаюць сваякам.
Акцыя 26 студзеня 2025 года ў Варшаве. Фота: Vasily Krestyaninov SOPA Images LightRocket via Getty Images
Такія актыўнасці нават за мяжой для Лукашэнкі непрыемныя. Але калі рэжым стаіць перад дылемай — лепш выціснуць за мяжу і, магчыма, атрымаць у будучыні ад гэтага нейкія дывідэнды, напрыклад, у выглядзе змякчэння санкцый, — то ўлады выбіраюць меншае зло.
Бо я згодны з меркаваннем, што калі і будуць перамены, то яны хутчэй за ўсё будуць выкліканыя знутры краіны, паколькі ўплыў на ўнутрыпалітычную сітуацыю людзей з-за мяжы змяншаецца. Гэта натуральны працэс, незалежна ад таго, колькі той ці іншы чалавек дасць інтэрв'ю».
Как я понимаю, власти и не сильно этого хотят! Но они могут. В этом разница.
пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце... потым пішыце
19.02.2025
ТЫЯ хто вельмі супраць замярзання і вось такіх цяжкіх алеж пазітыўных крокаў , пасядзіце трохy ў Беларускай (а яшчэ лепш ў імперскай , ў Масковіі ) НКВД вязніце некалькі год потым пішыце . Добры плян, малюся каб Алесь і ўсе хлопцы з БНФ пагадзіліся, змагацца з маскоўскім імперыялізмам лепш з Украіны чым з Беларускай вязніцы . I ужо сёння пытанне былога (Беларускай) Смаленскага ваяводства трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава у мяне ёсць уся патрэбная юр. база.
Экс-палітвязень
20.02.2025
Пардон, а якога …. Карбалевіч і НН называюць гэнае лайно “улада”?! Ужо перагарнулі старонку 2001-2006-2010-2015-2020?
Цяпер чытаюць
Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый
Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа11
Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў44
Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж1818
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі99
33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый
Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі77
Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7
Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк88
Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк8
Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы2020
Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы20
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся66
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся6
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі99
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі9
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя22
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2
Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў1010
Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў10
Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха44
Не кажы ты мне слоў, што не грэюць цяплом, Аляксандр Чарнуха4
Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім2222
Трамп раскрытыкаваў Зяленскага за заяву, што Украіна ніколі не прызнае Крым расійскім22
Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся66
Барысаўская вакалістка лічыць, што 1000 рублёў — добры заробак для маладога спецыяліста. З ёй многія не пагадзіліся6
Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі1313
Хто стаіць за правакатыўнай суполкай ДоЛГБ? Здаецца, непалоханыя школьнікі13
У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ77
У светлагорскіх сілавікоў на сцяне вісіць сапраўдны «іканастас» з партрэтамі чыноўнікаў ФОТАФАКТ7
Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос22
Яшчэ адзін прыватны сектар у Мінску пойдзе пад знос2
МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка1111
МУС паказала відэа з затрыманымі за каментары ў адрас «жыхароў цудоўнай краіны Пакістан». Пагражае крыміналка11
У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»55
У Валгаградзе перад прыездам Лукашэнкі і Пуціна сметнік завесілі банерам «Ганарымся»5
Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж18
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі9
Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»
Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа11
Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся66
Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся6
У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў33
У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3
Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома
Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома
Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага99
Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі99
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі9
Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»11
Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя22
Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2
Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»1313
Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13
Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў1010
Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў10
«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал22
«Жорсткасць пад выглядам дабрачыннасці». У Аўстраліі з верталёта расстралялі да 700 каал2
У мінскай кавярні працуе робат-афіцыянт ВІДЭА
У мінскай кавярні працуе робат-афіцыянт ВІДЭА
Беларуса ў Нідэрландах асудзілі на 12 гадоў турмы за забойства
Беларуса ў Нідэрландах асудзілі на 12 гадоў турмы за забойства
Каментары