Грамадства104104

Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку: Прапануйце сябе на месца палітвязняў

Былая палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк адказала вядомаму грамадскаму дзеячу Зянону Пазняку на выказаную ім у інтэрв'ю «Радыё Свабода» крытыку на яе адрас. Пазняку не спадабалася, што для таго, каб выйсці з турмы, жанчына падпісала фармальную згоду на супрацоўніцтва з КДБ. Тэкст адказу Паліны размясціў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк пасля вызвалення. Фота: «Наша Ніва»

Паліна Шарэнда-Панасюк падкрэслівае, што «палітвязні — гэта закладнікі рэжыму Лукашэнкі», і пералічвае выпадкі, калі яны імі быць перастаюць:

  • Іх выкупляюць;
  • Іх абменьваюць;
  • Іх вызваляюць у выніку сілавой аперацыі па вызваленні закладнікаў/ультыматыўнага ціску на захопнікаў;
  • Іх забіваюць;
  • Яны забіваюць сябе самі.

«Зразумела, першыя тры варыянты нам не ўсміхнуліся. Беларускім закладнікам пакінулі толькі два апошнія. Выратаванне тапельцаў — справа рук саміх тапельцаў: перад такім фактам паставілі нас каты — памілоўка + інтэрв'ю + паперка аб супрацоўніцтве. Толькі так, адным пакетам. Ніякіх іншых варыянтаў», — піша Паліна.

Сваю паперу аб згодзе на супрацоўніцтва з КДБ яна напісала, як падкрэслівае,

«пад дыктоўку 24 снежня 2024 і 3 лютага 2025, не ў 2010-х, не ў 2021 ці 2023. Прайшоўшы 270 пачварных дзён тэрору ШІЗА, год ПКТ і дзясяткі пякельных этапаў. Ведаючы, што ані секунды не збіраюся быць «Эдэльвейсам», што маю імгненні на тое, каб уцячы з канцлагеру пад назвай РБ, рызыкуючы жыццём».

Пасля таго яна робіць Зянону Пазняку прапанову:

«Ёсць усё ж яшчэ адзін метад выратавання закладнікаў — калі хтосьці прапануе сябе на іхняе месца. У лукашысцкіх лагерах смерці засталіся Вікторыя Кульша, Вольга Маёрава, Алена Гнаўк.

Калі Лукашэнка такі міласэрны, калі прыслухоўваецца да вас — прапануйце сябе на іх месца. Паспытайце таго, праз што рэжым прапусціў іх. І тады, калі застанецеся жывыя, здаровыя, пры розуме, не ўзненавідзіце ўвесь свет, мы абмяркуем з вамі маральныя бакі пытання».

Нагадаем, што, крытыкуючы Паліну Шарэнду-Панасюк, Зянон Пазняк сказаў у тым ліку наступнае:

«Я хачу сказаць тым, якія сядзяць у турме. Калі б толькі яны мяне пачулі. Падпісваць можна любыя памілоўкі, усё, што яны там просяць. Таму што вас кінулі як закладнікаў, вас незаконна падставілі. І таму на гэта сур'ёзна не трэба звяртаць увагі, калі яны просяць там ім памілоўку напісаць. Грош цана гэтай памілоўцы. Галоўнае выйсці. Але яны вас не выпусцяць. Яны хочуць, каб вы падпісалі супрацоўніцтва з КДБ. Ніколі гэта не рабіце. Гэта табу. Гэта закон. Гэтага рабіць нельга».

Рабіць гэтага, на ягоную думку, нельга, бо:

«Вы ніколі ад іх не адкараскаецеся. Не разумеюць гэтага людзі. Гэта тактыка гэбэ. Дурні паўтараюць адзін аднаго ўвесь час».

Каментары104

  • Былы пазьняковец
    20.02.2025
    Было такое ўжо ў яго, калі ў 2014 р. Пазьняковае атачэнне запусціла сайт народная перамога. Там размяшчалі пашквілі і ганілі многіх дзеячаў апазыцыі. Ганілі ўсіх - Нават Дашкевіча, Някляева, хамайду, Багінскую, Навумчыка. Потым гэты сайцік пасля крытыкі Пазняка прыкрылі, відаць , пакрыўдзіліся на светача. Але ж аўтары сайту проста развівалі ідэі з.п. аб тым, што толькі ён мае рацыю, а ўсё астатнія агенты. Цяпер палівае брудам усіх сам Зянон Станіслававіч.
  • даведка
    20.02.2025
    Позняк метаться! — заявила Полина Шарендо-Панасюк.
  • политзек
    20.02.2025
    Пазняк не стоит НИЧЕГО... Ноль без палочки.
    Полине даже отвечать не стоило...

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай14

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пабудуюць дзве новыя дарогі, якія стануць дублёрамі Партызанскага праспекта

У Мінску адкрылі Вышэйшую партыйную школу23

Як будзе выглядаць падземны пераход на Інстытуце культуры каля Акадэміі кіравання2

«Рэч тут не ў Беларусі». Лукашэнка назваў закрыццё Польшчай мяжы недружалюбным палітычным крокам супраць Кітая26

Сіноптыкі анансавалі першыя замаразкі і пахаладанне1

МЗС расказала пра пацярпелых беларусаў у Крыме3

Камісія па вяртанні стала разглядаць справы ўхілістаў ад арміі

Грамадзяне Беларусі ёсць сярод пацярпелых пры атацы УСУ на Крым32

У Гродне з'явілася новая знакамітасць — прыгожы руды кот3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай14

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць