Грамадства4444

Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку пра яго ўдзел у яе вызваленні і Гарбуновай пра «бессэнсоўнасць барацьбы»

«Не думаю, што ў атачэнні Лукашэнкі прыслухоўваюцца да Зянона Станіслававіча».

«Да сённяшняга моманту, да прыезду ў Вільню, я не чула ні разу (а я ў палітыцы з канца 1990-х) прозвішча Гарбунова. Не ведаю, чым ахвяраваў гэты чалавек дзеля Беларусі. Заявы такога чалавека, які не прайшоў праз усё гэта, я не ўспрымаю. Не ведаю, хто гэта і чым ахвяравала», — адказала Паліна. 

Рэзкія заўвагі пра «бессэнсоўнасць барацьбы» былая палітзняволеная і «міністарка па палітвязнях» Вольга Гарбунова зрабіла ў 2024 годзе. 

«Калеснікава заўсёды выступала за мірныя перамовы, за дыялог з уладамі. Згадайце яе з'яўленне на вуліцах Мінска, калі яна была на свабодзе.

А Паліна Шарэнда-Панасюк? Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная. Проста знішчэнне чалавека і сям’і», — казала Вольга Гарбунова ў інтэрв'ю Радыё Свабода.

Вольга Гарбунова была арыштаваная ў лістападзе 2021 года за ўдзел у пратэстах. Яна правяла ў СІЗА паўгода, атрымала хатнюю хімію, пасля чаго з'ехала з Беларусі.

Апроч таго, Шарэнда-Панасюк пракаментавала словы Зянона Пазняка, які раней заявіў пра тое, што палітзняволеную вызвалілі пасля ягонага звароту:

«Я не ведаю, якія намаганні да майго вызвалення прыкладаў Зянон Станіслававіч. Калі і прыкладаў, не думаю, што ў атачэнні Лукашэнкі прыслухоўваюцца. Я лічу, што маё вызваленне — гэта вынік ціску на рэжым».

Каментары44

  • Імя
    10.02.2025
    Прабачце, Паліна, але вам дакладна трэба час, каб уцяміць, што адбывалася і адбываецца.
  • Лявон
    10.02.2025
    Яна з неверагодных ці што?
  • Васіль
    10.02.2025
    Які жах..

Цяпер чытаюць

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акадэмік Аляксей Мацвееў1

Беларуская спявачка Б'янка ў Крыме: «Хай цяпер усе даведаюцца, як адпачываюць рускія» ФОТАФАКТ46

Еўропа ўсё больш схіляецца да дацкага падыходу ў міграцыйнай палітыцы, які раней крытыкавалі5

«Нёман» выйшаў у 3-ці раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый2

Рыбакоў: Беларусь і ЗША рыхтуюць новыя крокі19

У расійскім Барнауле 8 з 10 новых беларускіх трамваяў адразу ж сталі на рамонт

У Беларусі ніяк не могуць знайсці, каго паслаць амбасадарам у Нігерыю8

Улады расказалі, што будзе рабіцца на месцы згарэлай царквы ў Сцяпанках4

ЗША зноў правялі перамовы з Расіяй, але ўсё без толку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка9

Келагу паказалі кампраметуючыя відэаматэрыялы на беларускую апазіцыю? Так мяркуе Латушка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць