Грамадства2828

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў прыехаў у Гомель, каб здзекавацца з бяздомнай жанчыны

Раней тыктокер-мільённік Азамат Айталіеў, які раздражняе многіх беларусаў, казаў, што шукае ў нашай краіне жонку. Нарэшце знайшоў — бяздомную Вікторыю з Гомеля, якая стала вядомай праз тыкток.

Азамат Айталіеў і Вікторыя

Падчас свайго чарговага візіту ў Беларусь Азамат Айталіеў, які любіць хадзіць па дарагіх рэстаранах і правяраць там нервовую сістэму адміністратараў, наведаў Гомель.

Раней блогер ужо казаў, што шукае каханне. Патрабаванняў было не вельмі шмат: ён шукаў прыгожую, здаровую жанчыну, якая б падзяляла любоў Азамата да вандровак і ўсюды суправаджала яго.

Цяпер ён распавёў, быццам знайшоў прыдатную кандыдатуру. У гомельскім рэстаране «Сябры» Айталіеў сустрэўся з іншым вядомым тыктокерам — Анатолем Rubakha Go, які прывёў з сабой бяздомную жанчыну Вікторыю.

Нагадаем: летась Анатоль, дзякуючы ўдзелу ў яго здымках Вікторыі, выйграў у конкурсе расійскага блогера аўтамабіль BMW M4. Хлопец абяцаў, што прадасць прыз і набудзе кватэру бяздомнай жанчыне. Але пакуль тое абяцанне Анатоль не выканаў.

Нядаўна, каб перамагчы ў тыкток-батле, блогер паабяцаў пагаліць Вікторыю нагала. Падарункі адразу пасыпаліся, і Анатоль перамог. А пасля адвёў Вікторыю ў цырульню, дзе жанчыне састрыглі валасы пад нуль. На відэа было бачна, наколькі ёй непрыемна ва ўсім гэтым удзельнічаць, але нікога гэта не спыніла.

Цяпер жа хайпаваць на бяздомнай пачаў і Азамат Айталіеў, які ставіўся да Вікторыі зняважліва-іранічна. Блогер нясмешна жартаваў, што дорыць ёй гаршчок, у які ў дзяцінстве «нешта рабіў».

— Бачыце, якая ў мяне прыгажуня, — рагатаў расіянін. — Блатная такая.

А дзень таму Айталіеў выклад відэа, як быццам бы ажаніўся з Вікторыяй. На жанчыну надзелі белую сукенку і пінжак, не забыліся і пра фату. Запісалі ролік побач з вялікім чырвоным сэрцам.

Цырымонію праводзіў той самы тыктокер Анатоль.

— Каханне маё! — хіхікаў Азамат, неакуратна надзяваючы жанчыне пярсцёнак на палец. Прыкрываючыся фатой, ён зрабіў выгляд, быццам цалуе нявесту. — Мы будзем жыць доўга!

Ролік набраў 650 тысяч праглядаў і 29 тысяч лайкаў.

Каментарый, які набраў каля 8 тысяч лайкаў, гучыць так: «На жаль, Вікторыю выкарыстоўваюць. Шкада жанчыну».

Падобнае відэа ў акаўнце Rubakha Go набрала за дзень 7 мільёнаў праглядаў і 755 тысяч лайкаў. Там шмат каментарыяў прысвечаны таму, што Вікторыю шкада і такіх здзекаў яна не заслугоўвае.

Іншыя блогеры ўжо пачалі запісваць ролікі ў падтрымку Вікторыі. Напрыклад, тыктокерка пад нікам Red Women крытыкуе тое, якім чынам вырашылі раскруціць трэцюю старонку Азамата ў тыктоку.

— Відэа выглядае агідна. І не толькі таму, што Вікторыя — жанчына, з якой проста здзекуюцца. Але і таму, што кучаравы хлопец падае прыклад падрастаючаму пакаленню. Ён літаральна кажа: «Хлопцы, вы можаце знайсці на вуліцы бамжа і рабіць з ім кантэнт, зарабляючы тым самым грошы».

Каментары28

  • Железный Дровосек
    22.02.2025
    Буду тщательно выбирать выражения.
    Ну какая же омерзительная паскуда! В его чупачупс даже мысль не может прийти —что лучше застрелиться,чем так относится к другому человеку,тем более,уязвимому. Вот такая система ценностей встроена в это человекоподобное млекопитающее. Потешается. Гыгыкает. Как там тебя,азамат, ты маму свою можешь представить на месте этой женщины? Норм? Ничего в тн душе не шелохнеться?
  • Огонёк
    22.02.2025
    Лучше б стоматолога ей оплатили, гуманисты хреновы. Ой, а как тогда издеваться и пилить контент?!
  • Ваш кэп
    22.02.2025
    Вот они, "ценности русского мира"
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана11

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана11

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць