Грамадства1818

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку

Расійскі тыктокер-мільённік Азамат Айталіеў, чыімі не вельмі прыстойнымі паводзінамі ў рэстаранах і аэрапорце абураліся беларусы, вярнуўся ў Мінск.

Скрышот відэа ў тыктоку

У гэты раз Азамат ужо паспеў набыць сабе вышыванку і чамусьці ахрысціў сябе беларускім джыгітам. У такім вобразе ён пайшоў танчыць пад «Купалінку» каля Палаца Рэспублікі.

Свой імідж блогер растлумачыў падпісчыкам:

— Ці падабаецца вам мой новы вобраз? Паколькі я знаходжуся ў Беларусі, я павінен цягаць беларускае адзенне.

Азамат не забывае нагадваць аб тым, што шукае жонку. У Беларусі ён такую ​​аб'яву вырашыў запісаць у басейне гасцініцы Crowne Plaza.

— Прыгажун у майтках Dolce&Gabbana. Вольны, разведзены і чакаю сваю адзіную, якая будзе са мной на стагоддзі.

Раней блогер агучваў свае крытэрыі да патэнцыяльнай нявесты: яна павінна быць прыгожая, здаровая (таму што Азамат ужо хоча дзяцей), а таксама павінна падзяляць любоў тыктокера да вандровак і ўсюды суправаджаць яго.

У Мінску тыктокер працягвае хадзіць па рэстаранах і крытыкаваць ежу. Напрыклад, у даволі дарагім рэстаране Amo на вуліцы Карла Маркса Азамат раскрытыкаваў курыны булён з фрыкадэлькамі (каштуе гэтая не вельмі вытанчаная страва 35 рублёў). Яму не спадабалася тое, што суп аказаўся зялёным — рэч у тым, што туды дадалі зялёны гарошак і песта. А афіцыянт не падумаў папярэдзіць пра нестандартны рэцэпт.

А ў рэстаране гатэля «Мінск» блогер сварыўся з адміністратарам праз салату «Цэзар», якая, па словах тыктокера, пахла жудасна. Не спадабалася яму і цёмная талерка — Азамат хацеў белую.

— Падача, як я заўсёды кажу, як у сталоўцы. Без крыўдаў.

Потым блогер растлумачыў, што не заўсёды быў багатым — некалі ў яго былі праблемы з грашыма, таму ён ведае, што і як у сталовых. Але ж цяпер «ён усяго дасягнуў сам» і таму патрабуе ад рэстаранаў, куды нясе грошы, якасці.

У выніку салату яму перарабілі і талерку замянілі. Праўда, у тыктоку найбольш папулярным каментарыям да гэтага відэа стаў: «Магу паспрачацца, яму 100% плюнулі ў салату».

Па голасе за кадрам у іншым відэа чуваць, што нервовыя клеткі ў адміністратара канчаюцца. Ён адказвае, што падача страў у іх стандартная, а варыянтаў «як у мішленаўскім рэстаране» няма.

Пабываў Азамат і на святочным кірмашы на Нямізе. Там блогер моршчыў нос, гледзячы на вулічную ежу, і хаміў прадаўшчыцам.

— Гэта небяспечна. Мне здаецца, пасля гэтай ежы кожны пойдзе ў прыбіральню. Гэта ўсё парушэнні. Я не ведаю, як увогуле дапускаюць такую ​​ежу?!

У гэты раз Азамат у Мінску вырашыў прысвяціць час і дабрачыннасці. Ён сустрэўся з сям'ёй Пад'ялоўскіх з Магілёва, якія збіраюць грошы для свайго сына Арцёма. У яго смяротнае генетычнае захворванне — міяпатыя Дзюшэна. Бацькі Арцёма спрабуюць сабраць 2,9 мільёна даляраў на лекі «Элевідыс».

Азамат прызваў усіх не хайпаваць на яго імені, а лепш зрабіць добрую справу і дапамагчы Арцёму фінансава. Сам тыктокер падарыў хлопчыку салодкі падарунак ад «Камунаркі» і запрасіў сям’ю ў італьянскі рэстаран Il Patio.

Каментары18

  • Бонд007
    24.12.2024
    Анна Бонд будзе для яго цудоўнай парай
  • ТыкТок
    24.12.2024
    Гэтым тыктокерам патрэбны хайп. Каментары, прагляды ... Нават негатыўныя каментары! Мне здаецца, у мінулы свой прыезд ён атрымаў шмат такога дабра. Таму і прыехаў зноў. За дабаўкай :))) Карацей: не глядзіце і не каментуйце.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    24.12.2024
    Хатаскрайнікі даўно не паспяваюць пераключацца са смактаньня кадыраўскіх, расейскіх і кітайскіх прычандалаў. У 2020-м было спадзяваньне пераключыцца на заходні вектар таксказаць. Нешта пайшло не так, але яны паспрабуюць яшчэ і яшчэ.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Усе навіны →
Усе навіны

«Не ведаю, што вы там выпраўлялі, але мінус як быў так і застаўся». Кліенты банкаў працягваюць скардзіцца на няправільныя балансы3

Папулярная мінская шаўрменная трапіла ў скандал. Што здарылася2

У Магілёве падчас непагадзі жанчыну забіла дрэвам, яшчэ чатыры чалавекі пацярпелі

Беларуска пасля платнай медыцыны пайшла ў дзяржаўную і расказала свае ўражанні7

У Абу-Дабі пачаліся перамовы Пашыняна і Аліева3

Чарга на польскай мяжы канчаткова рассмакталася2

Келаг: Украіне патрэбны новы «План Маршала»4

Не толькі «кітайцы». Якія бюджэтныя новыя аўто прапануе беларускі рынак8

Кіеў зазнаў масіраваную атаку дронамі і балістыкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га62

Ціханоўскі расказаў, што трэба было рабіць у жніўні 2020-га

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць