Свет11

«Разумеў беларускі боль апошніх стагоддзяў». Памёр гісторык Ян Ежы Мілеўскі

19 лютага ў Беластоку памёр гісторык Ян Ежы Мілеўскі. Яму было 73 гады. Ягоныя навуковыя інтарэсы закраналі не толькі родную Беласточчыну, але і суседнюю Гродзеншчыну. Яго добра ведалі і прымалі ў беларускіх гістарычных асяродках, ён быў шчырым сябрам Беларусі.

Ян Ежы Мілеўскі

Ян Ежы Мілеўскі атрымаў адукацыю ў Варшаўскім універсітэце, пасля чаго з пачатку 1980-х працаваў у Інстытуце гісторыі Беластоцкага філіяла Варшаўскага ўніверсітэта, які ў 1997 годзе быў пераўтвораны ў Беластоцкі ўніверсітэт. Там ён і працаваў усё жыццё да самага выхаду на пенсію. У тым ліку шмат гадоў ён займаў у розных падраздзяленнях Беластоцкага ўніверсітэта, звязаных з гісторыяй і гуманітарыстыкай, кіраўнічыя пасады.

Даследчыя інтарэсы Мілеўскага канцэнтраваліся на найноўшай гісторыі Польшчы і паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы ў міжваенны час. Ягоная навуковая спадчына налічвае каля 300 публікацый, выдадзеных не толькі ў Польшчы, але і за мяжой, у тым ліку ў Беларусі. Значнае месца ў ягоных працах займалі даследаванні, прысвечаныя гарадскім супольнасцям, такім як Гродна, Беласток, Сувалкі, а таксама польска-яўрэйскім адносінам у гады Другой сусветнай вайны.

Ян Ежы Мілеўскі часта браў удзел у навуковых канферэнцыях, круглых сталах і тэматычных сустрэчах у Беларусі, у першай палове 1990-х гадоў быў запрошаны ў польска-беларускую камісію па школьных падручніках па гісторыі.

Пра яго цёпла ўспамінаюць беларускія гісторыкі. Так, вядомы навуковец з Гродна Алесь Смалянчук напісаў у сацсетках, што гэта быў 

«разумны і добры чалавек, выбітны гісторык, якога высока цанілі ў Польшчы, любілі і паважалі ў Беларусі і Літве. Не шукаў ворагаў у гісторыі, разумеў беларускі боль апошніх стагоддзяў».

Каментары1

  • Ясь
    21.02.2025
    Дай Божа яму вечны супакой…

Цяпер чытаюць

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Каб забяспечыць свае дата-цэнтры, амерыканскія тэхнагіганты будуюць «ценявую энергасістэму»

Пакуль Трамп марыць пра Грэнландыю, Расія і Кітай заглядаюцца на Шпіцберген2

Затрымалі Андрэя Кіма15

У цэнтры Мінска з’явіцца цэлы музейны квартал

Гэтая амерыканская актрыса здымалася ў папулярных падлеткавых камедыях 2000-х. Але цяпер яе не пазнаць9

Расія захавае мытны кантроль на мяжы з Беларуссю. І гэта не часовая мера8

У Магілёўскім заасадзе прачнуўся мядзведзь Федзя. Значыць, вясна ўжо блізка1

У мінскай Малінаўцы на месцы даўгабуда пабудуюць новы гандлёвы цэнтр і паркінг1

Украінскія хакеры высветлілі, як аператары расійскіх дронаў выкарыстоўваюць Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў1

Што вядома пра былога палітвязня Сакалоўскага, які памёр у Берліне ў 47 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць