Грамадства11

Паліна Шарэнда-Панасюк згадала самы трагічны момант у зняволенні

«І ты адразу разумееш, што ўсё, ты не выйдзеш, гэта не спрацавала. І што далей? У мяне тады адбыўся псіхічны зрыў».

Паліна Шарэнда-Панасюк Polina Sharenda-Panasyuk Полина Шаренда-Понасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Згадваючы сваё зняволенне, Паліна Шарэнда-Панасюк адзначае, што самым трагічным момантам быў той, які яна перажыла ў маі 2024 года.

«Пайшоўшы на іх умовы, падпісаўшы гэтыя паперы — памілоўку, даўшы гэтак званае інтэрв'ю, то-бок, прамовіўшы тое, што яны хацелі, фактычна дыскрэдытаваўшы сябе ў вачах дэмакратычнай супольнасці Беларусі, было спадзяванне (не было стоадсоткавай упэўненасці), што штосьці спрацуе і выпусцяць», — расказвае жанчына ў новым выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна».

Па словах Паліны, яна з вялікім напружаннем чакала 21 мая 2024 года, калі павінен быў скончыцца яе тэрмін:

«Ты ўвесь трымціш, разумееш, што апошнія пяць дзён будуць крытычнымі — альбо ты выходзіш, альбо не».

Аднак спадзяванні на лепшае не збыліся:

«Вось пачынаюцца гэтыя пяць дзён. Дзень, другі. І на трэці проста, калі выводзяць з прагулкі: «Шарэнда, зайдзіце ў кабінет». Ты заходзіш і бачыш тую самую жанчыну — Мартынюк Наталлю. Гэта тая, якая двойчы, у 23-м і 24-м годзе, выконвала ў адносінах да мяне ролю следчага.

І яна суе паперку: «Азнаёмцеся, супраць вас заведзена ….» І ты адразу разумееш, што ўсё, ты не выйдзеш, гэта не спрацавала. І што далей? Зноў усё паўторыцца, паўторыцца, паўторыцца. Зноў гэтыя ШІЗА, зноў вар'яцкія этапы, зноў усе здзекі, усе катаванні.

І ты не ўбачыш сваіх дзяцей, не ўбачыш сваіх сыноў, якіх, я думала, што вось ужо можа праз тры дні ўбачу. І разумееш, што ты, можа, ужо ніколі не ўбачыш», — згадвае Паліна і дадае, што ў той момант у яе адбыўся псіхічны зрыў.

Каментары1

  • Пацаны з Юга-Запада
    22.02.2025
    На фоне такога вусцішнага жаху, які чыняць над звычайнымі людзьмі за кратамі, абсалютна напляваць, у якіх зімовых шапках мерзнуць лукашысты, і якія банты у рэпатрыянткі з NYC Наташы П. Хутчэй бы яны змянілі строі на турэмныя робы, ім бы пасавала.
    А Паліне і Андрэю дзякуй за памятныя выступы ў Бярозе ў 2020-м, за надзею, якая тады за тыдзень да 09.08 лунала ў паветры разам з нацыянальнымі сцягамі.

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі створаць крыптабанк2

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку5

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца2

Аб'яднаны пераходны кабінет стаў на бок Паўла Латушкі ў канфлікце з Вольгай Карпушонак4

Аўстралія заплаціць суседняму атолу $1,5 мільярда за стварэнне калоніі для дэпартаваных мігрантаў-злачынцаў3

У ЗША арыштавалі беларуса Артура Сянько, які заяўляе, што на радзіме яму пагражае палітычны пераслед38

У мінскіх школах паставяць аўтаматы з ежай: першы ўжо працуе5

Ад «шыкоўнага гатэля» да адной прыбіральні на паверх. У якіх інтэрнатах сёлета жывуць студэнты ВІДЭА5

Экс-пробашча Чырвонага касцёла Уладзіслава Завальнюка накіроўваюць у Барысаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў35

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць