Грамадства44

Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк правяла 70 дзён у ШІЗА з пачатку года

Цяпер яна ў СІЗА чакае новага суда. «Яна прыехала амаль без рэчаў. Магчыма, ёй сказалі, што вязуць вызваляць».

Паліна Шарэнда-Панасюк у калоніі ў Рэчыцы. Скрын відэа БТ

Навіны пра палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паведаміў яе муж.

«Апошнія месяцы для Паліны былі асабліва цяжкімі. Толькі за першыя пяць месяцаў гэтага года ў калоніі яе 70 дзён трымалі ў штрафным ізалятары. Фізічны і маральны ціск. Паўгода поўнай ізаляцыі ад знешняга свету. Мы нават і блізка не ведаем, чым Паліне пагражалі, што з ёй рабілі, каб зняць тое прапагандысцкае відэа. І ілжывыя абяцанні, што яна зможа пабачыць сваіх дзяцей, якіх не бачыла тры з паловай года.

І ўрэшце, як удар пад дых, новая крымінальная справа і новы этап. Мы не ведаем, што з Палінай здарылася ў траўні ў калоніі перад этапам, але ў СІЗА яна прыехала амаль без рэчаў. Магчыма, ёй сказалі, што вязуць вызваляць», — напісаў Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку.

Паліна — актывістка з Брэста. Яе затрымалі ў студзені 2021 года. Спачатку яе асудзілі на два года калоніі паводле артыкулаў пра абразу Лукашэнкі, прадстаўніка ўлады і гвалт альбо пагрозу гвалтам міліцыянту (артыкулы 369, 368 і 364 КК). А пасля двойчы працягвалі тэрмін — заводзілі справы па артыкуле аб непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (артыкул 411 КК). 

Паліна павінна была выйсці з калоніі 21 мая 2024 года, але на яе завялі новую справу, нягледзячы на тое, што жанчына пагадзілася зняцца ў фільме для дзяржТБ.

Каментары4

  • Рэалістычны песіміст
    24.06.2024
    Зёмак, ейны муж усё жыццё жыве ў нейкіх элюзіях: то яму дэфолт з прычыны санкцый падавай, то вызваліць толькі сілай...
    Рэальна трэба глядзець на рэчы. Якой сілай? Дзе тая сіла? Нават калі скласці ПКУ і міфічнае паспалітае рушанне, то колькі назбіраецца? Мо 500, мо 800 чалавек, нават калі іх падрыхтаваць і добра ўзброіць, то гэтага ўсё адно хопіць каб зладзіць невялічкі дэбош на мяжы і толькі. Пасля 20 года рэжым вельмі добра ўзброіўся, стварыў шматлікія новыя атрады спец войск, ладзіць вучэнні, цяпер Беларусь - гэта цытадэль з якой можа цягацца хіба толькі Польшча. Але палякі не распачнуць вайну з-за Беларускіх вязняў нават калі іх не дай Божа пачнуць страляць.
  • Зёмак
    24.06.2024
    Рэалістычны песіміст
    нас у Беларусі - мільёны, сотні тысяч у эміграцыі. А рабіць нешта чамусьці павінны або некалькі соцен добраахвотнікаў, або Польшча.

    І вось у гэтым і заключаецца ваш рэальны погляд на рэчы: сядзець на канапе, чакаць лепшых часоў, а калі ў турме памрэ чарговы палітзняволены, адпісваць дзяжурныя словы спачуванняў.
  • Героі канапныя такія канапныя
    24.06.2024
    Зёмак, у 20 на вуліцах было сотні тысяч, зрабілі? Ці лепей казаць нарабілі. Хопіць абы што ляпаць седзячы на канапе ў Варшаве. Такі герой? так давай, пакажы прыклад...

Цяпер чытаюць

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы4

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Француза асудзілі да 30 гадоў за забойства жонкі. Ні цела не знайшлі, не было сведак, як і не было прамых доказаў4

Трамп прапанаваў і Расіі, і Украіне абвясціць сябе пераможцамі8

Якая адна рыса робіць менеджара выдатным? Адказ вас здзівіць6

Трамп сказаў Зяленскаму, што пакуль не мае намеру пастаўляць Кіеву ракеты «Тамагаўк»16

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы4

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць