Нерухомасць11

У Мінску прадаюцца дзве самыя малыя кватэры. Але розніца ў цане — 17 тысяч даляраў

Адна кватэра знаходзіцца ў Масюкоўшчыне, другая — у Новай Баравой, піша Blizko.by.

У мінскай Масюкоўшчыне прадаецца кватэра ў доме, пабудаваным у 1970 годзе, прычым там быў капрамонт. Яе плошча — 21,4 кв.м, жылая — 11,7 кв.м, кухня — 5,3 кв.м. Балкона няма, санвузел сумешчаны.

На жаль, фатаграфій інтэр'еру няма, ёсць толькі план з тэхпашпарта, які паказвае, што ў кватэры маецца яшчэ і ўбудаваная шафа плошчай 0,3 кв.м.

Кватэра прадаецца за 40.500 даляраў, што складае 1.893 даляры за квадратны метр. 

Крыху незвычайная кватэра прадаецца ў Новай Баравой. Адміністрацыйна гэта не Мінск, а вёска Копішча, але забудова шчыльна прымыкае да сталіцы.

Кватэра пазначана як «другаснае жыллё з рамонтам», пры тым, што завяршэнне ўзвядзення дома запланавана толькі на 2026 год (без ніякіх гарантый).

Гэта другі паверх 8-павярховага панэльнага дома. Агульная плошча — 19,6 кв.м, жылая плошча — 15,7 кв.м, балкон

Кухня тут аб'яднаная з жылой зонай. Кватэры яшчэ няма, але ёсць эскізны план будучага рамонту (таксама без ніякіх гарантый, што ўсё будзе менавіта так).

Цана — 57.462 даляры, што складае 2.932 даляры за кв.м. 

Каментары1

  • Satan
    25.02.2025
    Амаль 12к злотых за кв.м.... шо сказаць? Вырашылі Польшчу дагнаць!) У Варшаве даражэй будзе, але ў Гданьску можна норм хату набыць. А ў Беластоку нават танней.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»6

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

Ізраіль наносіць удары па цэлях у Ліване

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»6

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць